Get Mystery Box with random crypto!

Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki

Лагатып тэлеграм-канала belarusian_monsters — Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki Б
Лагатып тэлеграм-канала belarusian_monsters — Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki
Адрас канала: @belarusian_monsters
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.82K
Апісанне з канала

Беларуская міфалогія і народная дэманалогія ў інтэрпрытацыі ілюстратара Артура Басака з Гародні

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2022-06-24 00:32:59
Спадарства, Вітаю ! Новая цішотка з серыі #БеларускіяБагі "Маці Зямля" ужо ў наяўнасці ў этна-краме @ragna.by, дызайн @naka.seka

Замова па спасыльцы: https://ragna.by/product/maci-zyamlya

Дастаўка па ўсім свеце
154 views21:32
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 23:19:02
Купалле - адно з найстаражытных і найважнейшых свят у беларускім фальклоры ды міфалогіі, звязанае з летнім сонцастаяннем.

Лічылася, што ў гэты дзень прырода ажывае і пачынаецца разгул нячыстай сілы. Менавіта ў ноч на Купалле ажываюць усе дрэвы, яны пачынаюць перагаворвацца адно з адным, а таксама ў гэтую ноч пачынае квітнець легендарная Папараць-Кветка.

Той хто знойдзе такую ​​кветку, завалодае магічнай сілай, але зрабіць гэта вельмі складана, бо нячысцікі будуць старанна замінаць зрабіць гэта. Ды і лясны дух - Купальскі Дзядок, заўсёды на крок наперадзе, менавіта ён у гэтую ноч забірае практычна ўсе магічныя кветкі.

Адна з галоўных традыцый беларусаў у гэтую ноч гэта паліць вялізныя вогнішчы, вадзіць вакол іх карагоды і скакаць праз агонь. Дзяўчыны ў гэтую ноч варожаць на суджанага і пускаюць вянкі па вадзе. Таксама гатуецца абрадавая ежа - верашчака, яечня, варэнікі.
280 views20:19
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 16:13:54
Рыбін Кароль, Рыбін Цар, Цар Рыб - велізарная містычная істота знешне якая нагадвае рыбу. У беларускім фальклоры гэта ўладар усіх водных істот: рыб, трытонаў, Русалак і Вадзянікаў. Выключэннем з'яўляюцца толькі рачныя ракі, якія маюць свайго ўласнага караля – Хабёра.

Рыбін Кароль любіць пераганяць зграі рыб з адной ракі ў іншую. Там дзе ён з'яўляецца, ніводны рыбак не зможа злавіць нават самую маленькую рыбку. У караля ёсць зіхатлівая прыродная карона, як і ў іншых містычных каралёў - Паднора ці Цара Вужоў.

Смяротнаму чалавеку практычна немагчыма сустрэць Караля Рыб, але пра яго любяць расказваць Русалкі і Вадзянікі млынарам, адчыняючы ім таямнічыя скарбы, якія час ад часу Кароль Рыб хавае на дне рэк.

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi
#BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #БеларускіяМастакі
324 views13:13
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 18:08:39
Смалянка - у беларускім фальклоры гэта разнавіднасць Русалак, якія жылі на Магілёўшчыне ў Гарэцкім раёне. Часцей  іх можна было пабачыць у сажалках каля рэк. Смалянкамі звычайна пужалі малых дзяцей, каб яны не лезлі да ракі без дарослых. Знешне гэтыя істоты выглядалі, як вялізныя крысы з жаночым тварам, жоўтымі вачамі і доўгімі валасамі.

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi
#BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #БеларускіяМастакі
252 views15:08
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 10:36:52
Прахі - у беларускім фальклоры істоты з касты чарцей. Нешта накшталт нячысцікаў-пачаткоўцаў або малодшых чарцей. Яны не асабліва небяспечныя для чалавека, бо ўвесь час дрэнна выконваюць даручэнні старэйшых братоў. Нягледзячы на тое, што яны як і іншыя нячысцікі ды дэманы не любяць людзей, па сваёй волі шкоды чалавеку яны не наносяць. Часцей Прахі з-за дрэнна выкананага даручэння самі церпяць расправы ад старэйшых чарцей.

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi
#BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #БеларускіяМастакі
204 views07:36
Адкрыць / каментаваць
2022-06-12 20:36:34
Ці знаёмыя вы з Лагішынскім ваўком? Пра гэтую беларускую міфічную істоту практычна няма дадзеных. Не захавалася ніводнай легенды ці міфа. Гэты звер вядомы толькі тым, што яшчэ са сярэднявечча ён адлюстроўваецца на гербе Лагішына.

Толькі ў XVI стагоддзі Лагішын атрымаў магдэбурскае права і што цікава, герб у яго ўжо быў. У XVII стагоддзі Кароль і Вялікі Князь Уладзіслаў Ваза толькі пацвердзіў гэты мясцовы герб: "у сінім полі воўк на ласіных нагах".

Міфічныя істоты, якія складаюцца з частак цела розных жывёл з'яўляліся ў геральдыцы і раней: грыфон, пегас, кентаўр. Яны ўсе вельмі папулярныя, але Лагішынскі воўк з'ява ўнікальная, ён прысутнічае на гербе толькі Лагішына і першае пісьмовае згадванне і выява ваўка з ласінымі нагамі датуецца 1633 годам.

Вызначана гэта выява неяк звязана з мясцовымі легендамі, відаць, падобныя істоты калісьці жылі ў лясах каля Лагішына. Але акрамя знешняга выгляду, пра іх больш нічога не вядома.

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi #БеларускаяМіфалогія #БеларускіФальклор
264 views17:36
Адкрыць / каментаваць
2022-06-05 17:15:00
Капялюшнікі - у фальклоры Віцебшчыны гэта чалавекападобныя істоты, якія падобныя па сваіх паводзінах да блукаючых агеньчыкаў. Носяць вялікія капалюшы і могуць ператварацца ў птушак. З-за вялікага капялюша твара істоты амаль што небачна. Капялюшнікі не злыя і бяспечныя для людзей, яны могуць напужаць, але непараніць.
356 views14:15
Адкрыць / каментаваць
2022-05-31 19:22:38
Гарадзенскі сабака-прывід. У 1866 годзе ў ваколіцах горада Гродна з'явіўся жудасны прывідны сабака, які пачаў нападаць уначы на ​​мінакоў набярэжнай ракі Нёман і загрызаць іх да смерці.

Тыя, хто змог ад яго ўцячы, апісвалі яго, як вялізнага чорнага сабаку які свеціцца як бы знутры з яркімі як ліхтары вачамі. Гісторыі аб сабаку-здані пачалі хутка разыходзіцца за межы горада і дайшлі аж да самой Англіі. Так, у дэтэктыўнай аповесці сусветнавядомага пісьменніка Артура Конана Дойля “Прыгоды Шэрлака Холмса: Сабака Баскервіляў”, галоўны герой Шэрлак Холмс, разважаючы пра прывіднага сабаку Баскервіляў, успамінае, што падобны выпадак быў і ў Беларускім Гродна ў 1866 годзе і што выпадак гэты, вядомы амаль што ўсім крыміналістам.

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi
#BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #БеларускіяМастакі
#БеларускіяЗдані
175 views16:22
Адкрыць / каментаваць
2022-05-23 13:18:18
Усяслаў Чарадзей - легендарны беларускі князь, уладар Полацка.

Быў праўнукам Рагнеды і Ўладзіміра Яснага Сонейка.
Паводле «Аповесць мінулых гадоў», маці нарадзіла Ўсяслава ад чарадзейства. Як вынік, пры нараджэнні ў яго на галаве была родная пляма - чарадзейны знак, які ён пазней прыкрываў павязкай або доўгімі валасамі.

Усяслаў пабудаваў Сафійскі Сабор у Полацку - якіх тады на Русі было ўсяго тры, астатнія ў Кіеве і Ноўгарадзе. Пэўны час нават быў князем Кіева, пасля палона ў тым жа самым Кіеве.

Паводле легенд, ​​​‌‌‌Усяслаў ​‌​​​быў ​​​‌‌‌чарадзеям, валодаў магічнымі здольнасцямі, мог перакідвацца ў крумкача або воўка і пераадольваць у такім выглядзе вялікія ​‌​​​адлегласці.
327 viewsedited  10:18
Адкрыць / каментаваць
2022-05-20 18:54:25
Спадарства! Калі хто яшчэ не вырашыў, куды заўтра рушыць на Ноч у Музеі, то я вам прапаную наведаць Лідскі Замак! @zamak.lida

З заўтрашняга дня там пачынае працаваць мая міні-выстава. А вось галоўная выява - менавіта выява здані ваяра Князя Карыбута - будзе кожны тыдзень мяняць сваё месцазнаходжання і хавацца ў розных цёмных закутках замка. Яе яшчэ трэба будзе знайсці!

Асабіста збіраюся заўтра ехаць яе шукаць!

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi
#BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #БеларускіяМастакі
#БеларускіяЗдані #ЛідскіЗамак #НочУМузеі
97 views15:54
Адкрыць / каментаваць