Get Mystery Box with random crypto!

Belarus history

Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history B
Лагатып тэлеграм-канала belarusian_history — Belarus history
Адрас канала: @belarusian_history
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 6.20K
Апісанне з канала

История Беларуси в фото и коротких интересных фактах

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 67

2021-07-10 16:02:01
Адроджаная ґазэта „Наша Ніва“ 1995 год

Як і многія незалежныя СМІ цяпер знаходзіцца пад ціскам з боку ўладаў Беларусі. 8 ліпеня 2021 году ў рэдакцыі выданьня прайшлі ператрусы, а рэдактары Ягор Марціновіч, Андрэй Скурко, Андрэй Дынько і бухгальтарка Вольга Раковіч затрыманы
1.4K views13:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 12:03:01
10 ліпеня 1922 году абвешчана аўтаномія Беларускай праваслаўнай царквы на чале зь мітрапалітам Мэлхісэдэкам.
855 views09:03
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 16:09:01
9 ліпеня 1906 году ў вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі зьезд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх Кастуся Міцкевіча (Якуба Коласа) і Івана Фёдарава (Янку Маўра).
1.0K views13:09
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 12:19:07
Найбуйнейшая акцыя ў Курапатах (больш за 10 тысяч чалавек) 19 чэрвеня 1988
967 views09:19
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 10:57:26
Ідуць у атаку
Лясныя салдаты.
Грукочуць гранаты.
Крычаць аўтаматы:
Жыве Беларсь!
Жыве!


Цікава, калі беларускім судзьдзям, гупобікам і астатнім тыцнуць носам у гэты аркуш… Ці прызнаюць яны савецкі партызанскі рух калябарантамі й „пасобнікамі паліцаяў“?
235 views07:57
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 23:27:01
8 ліпеня 1993 году ў Менску пачаўся Першы зьезд беларусаў сьвету, які сабраў каля тысячы дэлегатаў зь дзясяткаў краінаў.
1.2K views20:27
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 12:03:01
Станцыя мэтро „Няміга“, Менск 1995
1.2K views09:03
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 10:34:01
8 ліпеня 1861 году нарадзілася Марыя Магдалена Радзівіл (ад нараджэньня Завіша), мэцэнатка, дзяячка нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя

Фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца», Беларускае выдавецкае таварыства, газэту «Беларус», таварыствы цьвярозасьці, шпіталі, сельскія крамы і інш. Адкрыла беларускія школы ў сваіх ўладаньнях у Кухцічах, Узьдзе, Каменцы.

Асаблівую ўвагу надавала праблеме падрыхтоўкі нацыянальна-сьвядомай беларускай інтэлігенцыі. Яе маёнтак у Кухцічах наведвалі Вацлаў Іваноўскі, Iван і Антон Луцкевічы, Раман Скірмунт, Аляксандар Уласаў і іншыя дзеячы беларускага нацыянальна-культурнага руху. Надавала матэрыяльную падтрымку ў выданьні першых кнігаў Максіма Багдановіча, К. Буйло й інш.; у знак удзячнасьці ёй Вацлаў Іваноўскі й Іван Луцкевіч зьмясцілі герб Завішаў «Лебедзь» на тытульным аркушы зборніка вершаў М. Багдановіча «Вянок».
Шырока ангажавалася ў беларускае рэлігійнае жыцьцё. Прыхільніца ідэі адраджэньня ў Беларусі вуніяцкай царквы.
1.8K views07:34
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 16:02:01
7 ліпеня 1796 году нарадзіўся Ян Чачот, беларускі паэт, філямат
1.6K views13:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 13:51:05
Што пісала "Советская Белоруссия" (не сатырычны паблік) пра "экстрэмісцкую сімволіку" 30 гадоў таму?

Вам здаецца, што дыскусія вакол бел-чырвона-белага сцяга — гэта нешта новенькае? На старонках газеты "Советская Белоруссия" такія дэбаты вяліся яшчэ трыццаць гадоў таму. Але ёсць розніца: тады пра гэтыя сімвалы гаварылі карэктна і прапаноўвалі чытачам азнаёміцца з двума пунктамі гледжання. @euroradio вывучыла гэтыя тэксты.
1.9K views10:51
Адкрыць / каментаваць