Get Mystery Box with random crypto!

Рэжысёр-дакументаліст, фатограф і летапісец фупрэматызму ў Бел | BelarusDocs

Рэжысёр-дакументаліст, фатограф і летапісец фупрэматызму ў Беларусі Максім Швед сёння будзе госцем «Рэдактарскага падкаста». Яго фільм «Чыстае мастацтва» збіраў аншлагі ў менскім пракаце, а стужка «Беларусь: маршрут перабудаваны» зафіксавала летуценныя настроі беларусаў акурат перад жахам, які адбыўся ў жніўні пасля выбараў. Аўтары падкаста пагутараць пра падыход Максіма да кіно, пра народнае мастацтва, а таксама ў падкасце прагучыць музыка, якую прынёс Максім.

Далучайся да прамога эфіру сёння а 15:00 на хвалях https://radioplato.by/. І рыхтуйце пытанні госцю праграмы.

У запісе праграму можна пачуць тут - https://m.mixcloud.com/radioplato/radio-plato-editorial-podcast-076-w-maksim-shved/