Get Mystery Box with random crypto!

Сталі вядомыя падрабязнасці пра адзін з самых чаканых беларуск | BelarusDocs

Сталі вядомыя падрабязнасці пра адзін з самых чаканых беларускіх дакументальных фільмаў года. Гаворка пра стужку "Кураж" Аляксея Палуяна. Прыводзім словы аўтара для выдання reform.by:

— Стужка гатовая і ўжо адабраная ў праграму аднаго з буйных кінафестываляў. Фабульна яна пра трох незалежных мастакоў, творцаў, якія жывуць у Беларусі, і знаходзяць свой шлях існавання ў беларускіх умовах. Але яна, па-сутнасці, пра дух свабоды і годнасці, які жыве ў гэтых людзях. Дух годнасці, які прачнуўся ў беларускім грамадстве летась. Я быў у Беларусі ў жніўні і верасні 2020 года, і паспеў засняць жнівеньскія падзеі. Яны і сталі кульмінцыяй «Куражу».