Get Mystery Box with random crypto!

Учора памёр вялікі беларускі жывапісец і графік Барыс Забораў | BelarusDocs

Учора памёр вялікі беларускі жывапісец і графік Барыс Забораў (1935 - 2021).

З 1980 года мастак жыў у эміграцыі ў Францыі, якая стала для яго другой радзімай. У 2012 годзе ён атрымаў вышэйшую культурніцкую ўзнагароду Францыі - Ордэн мастацтваў і літаратуры.

Персанальныя выставы Барыса Заборава адбываліся ў Францыі, ЗША, Германіі, Японіі, Расіі, Італіі, Беларусі. Яго творы захоўваюцца ў найбуйнейшых мастацкіх музеях свету, у тым ліку ў Галерэі Уфіцы ў Фларэнцыі, Эрмітажы ў Санкт-Пецярбурзе, Трэцьякоўскай галерэі ў Маскве, Галерэі Альберціна ў Вене.

У 1996 годзе выбітны беларускі рэжысёр Валер Рубінчык зняў пра мастака дакументальны фільм - "Мастак Барыс Забораў". Прапануем яго да прагляду.

@belarusdocs