2021-09-08 19:00:12
Родныя палітвязня Мікіты Емяльянава ўжо амаль месяц не маюць з ім сувязі.
Блізкія палітвязня
Мікіты Емяльянава паведамілі @novychas, што ўжо пэўны час не маюць з ім сувязі: лісты не атрымліваюць ні сваякі, ні сябры. Апошні ліст ад Мікіты быў датаваны 10 жніўня.
Таксама няма і званкоў ад яго. Згодна са строгім рэжымам, на якім знаходзіцца Мікіта, ён можа тэлефанаваць родным раз на месяц. Апошні званок ад яго быў 1 жніўня. Сям'я чакала, што ён патэлефануе 31 жніўня ці 1 верасня.
Адміністрацыя магілёўскай турмы ўвесь час аказвае ціск на Мікіту, яго пастаянна закрываюць у ШІЗА па надуманых парушэннях. Так, у жніўні палітвязня змясцілі ў ШІЗА на 7 сутак за тое што зняў кліфт (турэмную куртку), калі была спякота.
Падтрымаць палітвязня: - Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
Пяць фактаў пра новых палітвязняў Беларусі
Як палітвязень Мікіта Емяльянаў спрабаваў набыць кнігі і што з гэтага атрымалася
114 views16:00