Get Mystery Box with random crypto!

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Лагатып тэлеграм-канала bajby — БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў Б
Лагатып тэлеграм-канала bajby — БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
Адрас канала: @bajby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.46K
Апісанне з канала

Галоўнае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка.
Сайт https://baj.by
Patreon patreon.com/baj_by
Insta instagram.com/baj.by
Сувязь press@baj.by
We support 🇺🇦

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 204

2021-07-08 16:19:40
Ідзе пературс дома ў журналісткі Алесі Лацінскай (Бабруйск). Яна супрацоўнічае з мясцовым медыя bobr.by
572 viewsedited  13:19
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 16:06:09 Да галоўрэда НН Ягора Марціновіча ў СК прыехала хуткая дапамога.
513 viewsedited  13:06
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 15:53:50 Як стала вядома, ператрус і допыты супрацоўнікаў "Нашай Нівы" праводзяцца па арт.342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх), арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).

Ператрус адбыўся ў рэдакцыі выдання, офісе бухгалтэрыі, а таксама дома ў рэдактара Ягора Марціновіча, Андрэя Скурко і Андрэя Дынько, у бухгалтара Вольгі Раковіч.

Ператрусы праводзілі супрацоўнікі розных упраўленняў органаў унутраных спраў, допыты праходзяць у СК.
259 views12:53
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 15:41:45 Да галоўрэда НН Ягора Марціновіча ў СК прыехала хуткая дапамога.
201 views12:41
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 14:48:58
Заява БАЖ: Спыніць знішчэнне беларускіх незалежных медыя

Беларуская асацыяцыя журналістаўзвяртае ўвагу, што:

- пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам улады спрабуюць знішчыць беларускія незалежныя медыя;

- вынік рэпрэсій супраць незалежным СМІ і журналістаў будзе супрацьлеглымі таму эфекту, на які разлічваюць іх ініцыятары. Грамадства замест верыфікаванай і выкладзенай у адпаведнасці з журналісцкай этыкай інфармацыі будзе чытаць матэрыялы, якія не адпавядаюць нават мінімальным прафесійным стандартам.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» патрабуе спыніць знішчэнне свабоднага слова ў Беларусі.

https://baj.by/be/content/zayava-bazh-spynic-znishchenne-belaruskih-nezalezhnyh-medyya
767 viewsedited  11:48
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 14:10:18 Ператрус дома ў рэдактара "Нашай Нівы" Андрэя Скурко скончаны. Яго павезлі на допыт.
269 views11:10
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 13:55:53 У зняволенага журналіста Анджэя Пачобута пасля перанесенага ў СІЗА каронавіруса нарэшце скончыўся каранцін.

Пра сваю хваробу Анджэй сам паведамляў праз родных і зняволеных, але ліставання з ім не было ўжо месяц.

Сёння, пасля сканчэння каранціну, нашага калегу нарэшце здолеў наведаць адвакат. Анджэй перадае ўсім вялізную падзяку за падтрымку.
535 views10:55
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 13:50:18
Ператрус у галоўрэда “Нашай Нівы” Ягора Марціновіча скончаны. Яго самога вывелі з дому двое сілавікоў, яго рукі скаваныя за спінай.
404 views10:50
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 13:44:27 Затрыманыя супрацоўнікі партала orsha.eu

Сёння раніцай да рэдактара партала orsha.eu Ігара Казмерчака і фатографа выдання Дзяніса Дубкова прыйшлі з ператрусам супрацоўнікі ДФР.

У Ігара забралі тэлефон і ноўтбук. Пасля ператрусу яго затрымалі.

У якім статусе знаходзяцца супрацоўнікі выдання − невядома.
524 viewsedited  10:44
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 13:17:43 Рэпарцёрка "Нашай Нівы" Наталля Лубнеўскай і фатографка Шура Піліповіч-Сушчыц адпушчаныя пад падпіску аб неразгалошванні.
352 views10:17
Адкрыць / каментаваць