Get Mystery Box with random crypto!

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Лагатып тэлеграм-канала bajby — БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў Б
Лагатып тэлеграм-канала bajby — БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
Адрас канала: @bajby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.46K
Апісанне з канала

Галоўнае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка.
Сайт https://baj.by
Patreon patreon.com/baj_by
Insta instagram.com/baj.by
Сувязь press@baj.by
We support 🇺🇦

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 202

2021-07-09 14:42:55 Ператрус дома ў журналісткі партала Onliner Настассі Занько.
626 views11:42
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 13:49:05
Силовики пришли к брестскому журналисту Максиму Хлебцу. По данным Zerkalo.io, у него проводится обыск. По какому уголовному делу — неизвестно.
1.4K views10:49
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 13:33:20
Важная інфармацыя па сітуацыі з затрыманнямі нашаніўцаў

Галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча збівалі пры затрыманні, у выніку чаго ён атрымаў траўму галавы.

Пасля ператрусаў у офісе і дома Ягора павезлі ў Следчы камітэт на допыт, дзе яму выклікалі хуткую дапамогу. Як паведамляе прэс-служба СК, Марціновічу была аказаная медыцынская дапамога. Гэту ноч Ягор правёў у ізалятары на Акрэсціна. Кажа, што адчувае сябе лепш. Сёння раніцай яго ўпершыню пакармілі, а затрымалі ўчора, каля 10 гадзін раніцы. Яму і іншым вязням у камеры не выдалі матрацы і пасцелю.

Нагадаем, галоўны рэдактар "Нашай Нівы" затрыманы на 72 гадзіны як падазраваны па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Таксама ў ІЧУ на Акрэсціна ў такім жа статусе знаходзяцца галоўны рэдактар часопіса "Наша гісторыя" Андрэй Дынько, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко, галоўны бухгалтар Вольга Раковіч.

Крыніца @nashaniva
669 viewsedited  10:33
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 13:18:41
Правялі ператрус і апячаталі дзверы дома праваабаронцы Змітра Салаўёва. Як вам такое?

Стала вядома, што 22 чэрвеня адбыўся яшчэ адзін ператрус у межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 342 КК у праваабаронцы і сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зміцера Салаўёва.

У гэты момант нікога не было дома. Ператрус праводзілі супрацоўнікі Следчага камітэту, пры гэтым яны не паведамілі пра гэта адвакату. Яны выламалі замок на дзвярах, правялі ператрус (невядома, што вынялі), а пасля паставілі свой замок і апячаталі дзверы.

Гэта другі ператрус за апошнія пяць месяцаў: першы праводзілі 16 лютага, пасля якого і затрымалі праваабаронцу. Зміцер знаходзіцца ў статусе падазраванага па справе супраць "Вясны", якая ўзбуджаная па ч.2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці).

Крыніца: @viasna96
675 views10:18
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 13:07:12 В редакцию "Информпрогулки" (Лунинец) также пришли силовики.

Источник: @bajby
1.5K views10:07
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 20:29:03
Ператрус прайшоў і ў незалежнага журналіста Вячаслава Лазарава ў Віцебску.

Міліцыянты шукалі яго ў кватэры маці, дзе ен прапісаны. З Вячаславам яны не сустрэліся, але канфіскавалі тэлефон у сталай жанчыны — сказалі, што на экспертызу, каб пашукаць інфармацыю пра злачынствы, да якіх нібыта можа мець дачыненне яе сын.
88 views17:29
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 19:01:23
Кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу НН Андрэй Скурко таксама праходзіць падазраваным па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Ён затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены ў ІЧУ на Акрэсціна.

Андрэй Скурко хворы на цукровы дыябет, інсуліназалежны, яму дазволілі ўзяць лекі з разлікам на трое сутак.
274 views16:01
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 18:34:18 Ігар Казмерчак затрыманы на 72 гадзіны быццам бы за пашкоджанне чужой маёмасці (меркавана, гэта арт. 218 КК РБ).
508 views15:34
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 18:30:14
Галоўны рэдактар часопіса "Наша гісторыя" і дзіцячых Андрэй Дынько праходзіць падазраваным па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Ён затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены ў ІЧУ на Акрэсціна.
290 views15:30
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 18:19:04 Затрыманыя супрацоўнікі партала orsha.eu Сёння раніцай да рэдактара партала orsha.eu Ігара Казмерчака і фатографа выдання Дзяніса Дубкова прыйшлі з ператрусам супрацоўнікі ДФР. У Ігара забралі тэлефон і ноўтбук. Пасля ператрусу яго затрымалі. У якім…
535 views15:19
Адкрыць / каментаваць