Get Mystery Box with random crypto!

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Лагатып тэлеграм-канала bajby — БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў Б
Лагатып тэлеграм-канала bajby — БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
Адрас канала: @bajby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.46K
Апісанне з канала

Галоўнае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка.
Сайт https://baj.by
Patreon patreon.com/baj_by
Insta instagram.com/baj.by
Сувязь press@baj.by
We support 🇺🇦

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 203

2021-07-08 18:10:12 У рэдакцыі сайта Media-Polesye.by сёння таксама прайшоў ператрус.
1.7K views15:10
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 17:43:18 Рэдактар "Нашай Нівы" Андрэй Скурко затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены ў ІЧУ на Акрэсціна.
301 views14:43
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 17:37:44 Паводле папярэдняй інфармацыі, Скрыль − падазраваны па крымінальным артыкуле 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»)

Крыніца: @belsat
457 views14:37
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 17:30:01 Віцебскі журналіст-фрылансер Віталь Скрыль быў дапытаны ў Следчым камітэце, пасля чаго затрыманы і змешчаны ў ІЧУ на 72 гадзіны

Крыніца: @belsat
481 views14:30
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 17:29:19 СК прокомментировал "скорую" для главреда "НН" Егора Мартиновича.

«В ходе допроса, один из задержанных, Егор Мартинович, сообщил о плохом самочувствии. Следователем вызвана бригада скорой медицинской помощи. После оказания медпомощи, жалоб от него не поступило и следственные действия продолжились.

Управление Следственного комитета по городу Минску продолжает расследование уголовного дела, возбужденного по факту массовых беспорядков, произошедших на территории столицы в прошлом году.

Следователями исследуется информация о причастности 4
граждан, в том числе Егора Мартиновича, к совершению действий, грубо нарушающих общественный порядок.

В настоящий момент с участием задержанных проводятся следственные действия»
469 views14:29
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 17:25:14
Рэдактара навінаў сайту "Першы Рэгіён" Алега Супрунюка аштрафавалі на 20 базавых (580 рублёў) за "распаўсюджванне экстрэмісцкага матэрыялу", паведамляе МУС.

Раней матэрыял пад аўтарствам Супрунюка быў унесены ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".
380 views14:25
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 17:04:08 Ператрус у журналісткі Алесі Лацінскай скончыўся, Алесю павезлі на размову ў КДБ.
683 views14:04
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 16:55:27 Аблава на журналістаў працягваецца. Глыбоцкага журналіста Змітра Лупача толькі што сілавікі забралі з санаторыя "Пліса", дзе наш калега адпачываў апошнімі днямі.

Жонка журналіста паведаміла ў БАЖ, што сілавікі перад гэтам прыязджалі да Лупача дадому. Куды павезлі журналіста пакуль невядома. Высвятляем.

Крыніца @bajby
237 views13:55
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 16:51:01 Яшчэ адзін ператрус у журналіста: прыйшлі ў кватэру фрылансера з Віцебску Змітра Казакевіча. Аднак яго не было дома

Ператрус праводзілі на падставе крымінальнай справы за паклёп, заведзенай у дачыненні нявызначанай асобы. Паклёп датычыцца супрацоўніка міліцыі з Лепеля па прозвішчы Міхно.

Па выніках ператрусу, што цягнуўся амаль тры гадзіны, забралі ноўтбукі жонкі і дачкі Казакевіча, два старыя сістэмныя блокі, два фотаапараты і маленькі БЧБ-сцяжок.

Крыніца: @belsat
269 views13:51
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 16:22:39 Галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч праходзіць падазраваным па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Ён затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены ў ІВС на Акрэсціна.

Крыніца @nashaniva
512 views13:22
Адкрыць / каментаваць