Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у суботу 11 чэрвеня запрашаем Вас у беларускамоўную ван | Арт Вандроўня

Сябры, у суботу 11 чэрвеня запрашаем Вас у беларускамоўную вандоўку ў Каралеўскую Гародню з выкладчыкам і пісьменнікам Аляксеем Шэіным. Падчас вандроўкі адбудзецца таксама творчая сустрэча з вядомым гарадзенскім гісторыкам Алесем Краўцэвічам.

Запіс і больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/jpEsQhSJKMMGLVYT6

Здаўна Гародню называюць "каралеўскім горадам", у якім жылі кіраўнікі Рэчы Паспалітай і Вялікія князі Літоўскія. Тут, у Старым Замку, былі рэзідэнцыі Вітаўта і Стэфана Баторыя, а ў Новым Замку прайшоў апошні Сойм Рэчы Паспалітай.

Мы з вамі пройдзем па тых месцах, дзе гучала беларуская і польская, лацінская і нямецкая мовы, дзе размаўлялі на ідыш і маліліся іўрыце, дзе Людвік Замэнгоф ствараў мову эсперанто.


Тут знаходзіцца адна з найбольш старажытных у Беларусі вуліцаў, знакамітая Каложа - адзін з самых старых мураваных беларускіх храмаў, лямус, які лічыцца найстаражытнейшай драўлянай пабудовай у краіне, самая старая аптэка і найстарэйшы ва Усходняй Еўропе вежавы гадзіннік.