Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у аўторак 31 мая запрашаем Вас на пешаходную вандроўку | Арт Вандроўня

Сябры, у аўторак 31 мая запрашаем Вас на пешаходную вандроўку "Менск новапакутнікаў" з праваслаўнай экскурсаводкай Таццянай Хамянковай.

Вандроўка за ахвяраванні. Пачатак у 18-30. Рэгістрацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/5RDiZv6t1iaqGPTUA

Вандроўка прысвячаецца гадавіне спачыну протаіерэя Фёдара Крываноса, кандыдата багаслоўя, даследчыка гісторыі праваслаўнай царквы ў Беларусі першай паловы ХХ ст.

Падчас вандроўкі мы апынемся ў Менску канца ХIX - сярэдзіны ХХ ст. Даведаемся пра гісторыю тых храмаў, манастыроў, установаў духоўнага ведамства, якіх сёння сёння ўжо няма. Пазнаёмімся з лёсамі менскіх студэнтаў, выкладчыкаў, службоўцаў, святароў, вязняў, якіх сёння мы ўшаноўваем як праваслаўных святых. У прыватнасці ўзгадаем імёны 25 навапакутнікаў з Сабору беларускіх святых: айца Уладзіміра Зубковіча, архімандрыта Серафіма (Шахмуця), айца Уладзіміра Хіраскі ды іншых.