Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у суботу 30 красавіка Арт Вандроўня разам з праектам На | Арт Вандроўня

Сябры, у суботу 30 красавіка Арт Вандроўня разам з праектам Набліжэнне запрашаюць вандроўку «Шляхетная гісторыя Астравеччыны і паўстанне Беларусі» з экскурсаводкай, каардынатаркай Набліжэння Святланай Грышкевіч. У вядзенні вандроўкі возьме ўдзел і каардынатарка Арт Вандроўкі Валерыя Чарнаморцава.

Запіс праз гугл-форму: https://forms.gle/3z8Cr3r5crjf6BDE6

Маршрут: Менск – Жупраны – Кушляны – Солы – Гервяты – Варняны – Дубнікі – Слабодка (помнік паўстанцам 1863) – Трокенікі – Міхалішкі – Менск.

Жупраны - Петрапалаўскі касцёл ХІХ ст. і магіла Францішка Багушэвіча.
Кушляны - сядзіба-музей Францішка Багушэвіча.
Солы - неабарочны касцёл Божай Маці Ружанцовай 1930-ых гг.
Гервяты - неагатычны касцёл св. Троіцы пач. ХХ ст.
Варняны - касцёл св. Юрыя і местачковая забудова Абрамовічаў XVIII ст.
Дубнікі - сядзіба роду Мінейкаў канца XIX ст.
Слабодка - помнік паўстанцам 1863 года.
Тракенікі - сядзіба мастака Богуш-Шышкаў.
Міхалішкі - касцёл арханёла Міхаіла сяр. XVII ст. у стылі сармацкага барока.