Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у нядзелю 1 траўня запрашаем Вас у вандроўку “Магнацкі | Арт Вандроўня

Сябры, у нядзелю 1 траўня запрашаем Вас у вандроўку “Магнацкія дыяменты” з гісторыкам ды экскрусаводам Паўлам Каралёвым.

Маршрут вандроўкі: Менск – Косава – Ружаны – Жыровічы – Альбярцін (Слонім) – Менск

Выезд у 7-30, вяртанне прыкладна а 23-й.

Запіс і дадатковая інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/6GbL2SVXCegBrZHNA

У Косаве ўбачым Троіцкі касцёл 19 ст. Наведаем адноўленую сядзібу, дзе нарадзіўся знакаміты Тадэвуш Касцюшка, і Косаўскі палац магнатаў Пуслоўскіх, адзін з самых велічных у Беларусі.

У Ружанах мы ўбачым выдатны палацава-паркавы комплекс Сапегаў, які называюць “Ружанскі версаль”. Наведаем музей, размешчаны ў адноўленай браме. Таксама ў самім мястэчку падзівімся на Троіцкі касцёл і Петра-Паўлаўскую царкву, пабачым рэшткі сінагогі.

У Жыровічах нас чакае цудоўны барочны архітэктурны ансамбль Свята-Успенскага мужчынскага манастыра 17-18 ст., фундаваны шматлікімі магнатамі.

У Альбярціне пад Слонімам мы ўбачым палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх 19 ст.