Get Mystery Box with random crypto!

Cябры, у нядзелю 23 студзеня экскурсаводка Вольга Абразцова пр | Арт Вандроўня

Cябры, у нядзелю 23 студзеня экскурсаводка Вольга Абразцова прапануе з'ездзіць разам у старажытнае Заслаўе паглядзець выставу "Маляваны рай", дзе прадстаўлены дываны Язэпа Драздовіча, Алены Кіш і іншых народных майстроў - у апошні дзень працы гэтай выставы.

А яшчэ нас чакаюць батлейка, новая заля краязнаўчага музея "Лаўка", невялікі шпацыр
месцам Рагнеды і Ізяслава, царква 16-га стагоддзя, якая за сваю гісторыю пабыла кальвінскім сборам, каталіцкім касцёлам, краязнаўчым музеем і праваслаўнай царквой.

Да Заслаўя едзем на цягніку гарадскіх ліній з Мінска ў Беларусь, сустракаемся а 12:10 каля табло цягнікоў на Маладэчна/Вільню. Выдаткі на вандроўку моцна залежаць ад колькасці нашай грамады, але мы плануем укласціся ў суму да 20 рублеў з чалавека + 2.40 за білеты на цягнік гарадскіх ліній.
Жадаючыя - пішыце ў прыват @liusterka ці пазначайце ў каментах