Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у суботу 29 студзеня Арт Вандроўня прапануем Вам далучы | Арт Вандроўня

Сябры, у суботу 29 студзеня Арт Вандроўня прапануем Вам далучыцца да выязной вандроўкі ў Віцебск з гісторыкам ды экскрусаводам Паўлам Каралёвым.

Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/cG4cWTDhZAMuPH1G7 Выезд у 7-30, вяртанне каля 23-й.

Гісторыя Віцебска звязаная з такімі асобамі, як князь Альгерд, Васіль Быкаў, Марк Шагал, Лазар Лагін, Казімір Малевіч. Шматлікія храмы Віцебска стварылі надзвычай прыгожы вобраз горада. Віцебск называлі горадам 100 цэркваў. Тут аднавілі 4 разбураныя ў савецкі час храмы і зрабілі 5 пешаходных вуліцаў

У 1920-я гады ў Віцебску сфарміравалася творчая мастацкая школа, вядомая такая з’ява як “віцебская школа абстракцыянізму”.

Дазнаемся мы пра так званы малы Іерусалім, які быў размешчаны ў Віцебску ля Дзвіны. Даведаемся, чаму усіх так уражваў і ўражвае Віцебск.

У праграме наведванне дома-музея Марка Шагала, якому сёлета спаўняецца 135 гадоў, і музея гісторыі заснаванай Шагалам Віцебскай народнай мастацкай вучэльні.