Get Mystery Box with random crypto!

Дзве гродзенскія ваданапорныя вежы знаходзяцца на ўскраіне гіс | Арт Вандроўня

Дзве гродзенскія ваданапорныя вежы знаходзяцца на ўскраіне гістарычнага цэнтра горада. Першую пабудавалі ў 1890 годзе, другую не раней за 1915 год. У народзе вежы звычайна называюць Кася і Бася. Паходжанне гэтых назваў застаецца мясцовай таямніцай.

Але па адной з версій, да Другой сусветнай вайны ў адной з вежаў працавала бухгалтарка - Кася, а ў другой загадчыца гаспадаркі - Бася.

Якая з вежаў “Кася”, а якая “Бася”, таксама застаецца таямніцай.