Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у нядзелю 9 студзеня 2022 года мы паўтараем найцікавейш | Арт Вандроўня

Сябры, у нядзелю 9 студзеня 2022 года мы паўтараем найцікавейшую выязную вандроўку ў старажытны Полацк - пагружэнне ўглыб старадаўняй гісторыі Беларусі - разам з археолагам, гісторыкам, даследчыкам Полацка Сяргеем Тарасавым. Гэтым разам па шматлікіх просьбах мы сумясцім яе з цудоўным арганна-вакальным канцэртам у Полацкай Сафіі.

Запіс і дадатковая інфармацыя - у гугл-форме: https://forms.gle/5CVbeQAAUmpzHuqQA

Са спадаром Сяргеем мы наведаем Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр з старадаўняй Спаса-Перамяненскай царквой, якая захавалася з 12 стагоддзя з часоў яе заснавальніцы, дзе пабачым тагачасныя старажытныя фрэскі. Не зможам прамінуць і легендарны полацкі Сафійскі Сабор, дзе Сяргей Тарасаў сам правядзе нам найцікавейшую экскурсію.

Таксама мы прапануем разам наведаць Полацкі ўніверсітэт, дзе ў будынку былога езуіцкага калегіюма - некалькі гадоў таму наноў стварылі Механічную галаву - колішняе тварэнне рук выкладчыка калегіюма вучонага езуіта 18 ст. Габрыэля Грубера.