Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, заўтра, у сераду 22 сьнежня запрашаем вас на чарговую с | Арт Вандроўня

Сябры, заўтра, у сераду 22 сьнежня запрашаем вас на чарговую сьпеўную-zoom сустрэчу "Ціхая ноч... ад Дубліна да Дрысьвятаў" з Сержуком Сокалавым-Воюшам ды Тацянай Грыневіч. Гэтым разам сустрэча прысьвечаная перакладам сусьветнавядомых калядак розных народаў на беларускую мову і сьпеўным праектам, якія выковаюць іх.

Пачатак у 20-00!

Рэгістрацыя праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/4qnbxRXy8hZbkXGn6

Гасьцямі ў заўтрашняй сустрэчы будзе дуэт вядомага гусьляра Алеся Чумакова і сьпявачкі Тацьцяны Ячнай, які ўтварыўся 3 гады таму акурат на Каляды і выконвае найвядомейшыя прыгожыя Калядныя песні (Christmas Carols) па-беларуску ды пад беларускія гуслі.

А таксама ў сьпеўнай гутарцы возьме ўдзел рэгентка дзіцячага прыхадскога хору "Пілігрымы", музыказнаўца Любоў Шпакоўская, якая са сваім калектывам і паплечнікамі нядаўна распачала праект "Каляднае падарожжа" - перакладаў калядак розных праваслаўных народаў ды выдала аднайменны зборнік сьпеваў.