Get Mystery Box with random crypto!

Напярэдадні Калядаў у Завоссі на Наваградчыне нарадзіўся генія | Арт Вандроўня

Напярэдадні Калядаў у Завоссі на Наваградчыне нарадзіўся геніяльны паэт Адам Міцкевіч. З гэтай нагоды ў чацвер 23 снежня ў 18.30 у музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца канцэрт “Калядныя мроі Адама Міцкевіча” ў выкананні сяброў Арт Вандроўні салісткі Беларускай філармоніі Тамары Рэмез (сапрана) і музыказнаўцы Святлены Немагай (фартэпіяна), а таксама Аляксея Загорскага (скрыпка). Прагучаць традыцыйныя калядныя спевы, творы Я.Д.Голанда, М.К.Агінскага, С.Манюшкі і Ю.Семянякі.

Слухачы пачуюць музыку на словы паэта, прысвечаныя яму інструментальныя творы. Даведаюцца, як Каляды звязаныя з дэбютным вершам Адама Міцкевіча, і дзе ён сустракаў свае апошнія народзіны перад выездам з радзімы, якой была ўлюблёная калядка паэта. Атрымаюць рэцэпт любімай традыцыйнай вігілійнай стравы Адама Міцкевіча.

Кошт квіткоў 12 рублёў. Набыць іх анлайн можна тут: https://24afisha.by/ru/minsk/events/concert/314892

Даведкі па тэлефонах: +375 17 3635621, +375 17 3639465.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.