Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у чацьвер 26 жніўня Арт Вандроўня запрашае на вечаровую | Арт Вандроўня

Сябры, у чацьвер 26 жніўня Арт Вандроўня запрашае на вечаровую пешаходную вандроўку "Прыгоды ў губернатарскім садзе" з гісторыкам, музэязнаўцам і экскурсаводам Паўлам Каралёвым, а пасля вандроўкі - наведаць выставачны праект "Я буду маліцца і сэрцам і думамі" ў музеі Янкі. Адмысловыя госці мерапрыемства ў Музеі - унучка Якуба Коласа Марыя Міцкевіч ды іншыя сваякі Якуба Коласа.

Пачатак вандроўкі ў 18-00. Пачатак у музеі - у 19-30. Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/rzqLLudHQMMu75ZCA

Падчас вандроўкі мы наведаем знакаміты Губернатарскі сад (сёння парк Горкага) і дазнаемся:
- якія цікавосткі можна было сустрэць там 150 год таму;
- на якія відовішчы ў сад збіраўся увесь Менск і што з гэтага выйшла;
- што такое Прафінтэрн і як гэта абрэвіятура звязана з садам;
- як гэта месца адыграла важную ролю у беларускім руху;
- дзе жыў да вайны Якуб Колас і якія прыгоды былі ў класіка;
- якія цікавосткі адшукалі ў - якія цікавосткі адшукалі ў Коласаўскім сейфе, які быў закапаны ў вайну...