Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, запрашаем Вас на трэцюю заключную вандроўку з цыклу аўт | Арт Вандроўня

Сябры, запрашаем Вас на трэцюю заключную вандроўку з цыклу аўтарскіх архітэктурных пешаходных вандровак па Менску з экскурсаводкай, кандыдаткай гістарычных навук Аляксандрай Валодзінай.

Вандроўка "Канструктывізм - мастацтва чыстай формы" адбудзецца ў аўторак 24 жніўня.

Вандроўка распачнецца троху раней за папярэднія ў 18-45. Запіс на вандроўку праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/G2XpreHZ8ZMXD6xR9

Кожны архітэктурны стыль аб'яўляе пра разрыў з са сваімі папярэднікамі, але каструктывізм перайшоў ад словаў да дзеяння.

У спалучэнні з ідэялогіяй камунізму ў архітэктараў з СССР атрымалася стварыць больш чым проста новыя дамы. Кожны будынак, які сустрэнецца нам на маршруце - гэта цэлая калона ў падмурку маладой савецкай дзяржавы.

Запрашаем вас на "стылёвую" аўтарскую экскурсію Аляксандры Валодзінай па Менску 1920-1930-ых гадоў.

У межах вандроўкі наведаем знакамітую былую фабрыку-кухню, а цяпер арт-галерэю "Арт Фабрыка".