Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, адразу запрашаем Вас і на другую з цыклу аўтарскіх архі | Арт Вандроўня

Сябры, адразу запрашаем Вас і на другую з цыклу аўтарскіх архітэктурных пешаходных вандровак па Менску з экскурсаводкай Аляксандрай Валодзінай.

Вандроўка "Менскі мадэрн: архітэктура на зломе эпохаў" адбудзецца ў чацвер 19 жніўня.

Пачатак а 19-й. Запіс праз гугл-форм: https://forms.gle/YJy63fEdK9aKFczi8

Мяжа XIX і XX стагоддзяў сталася часам, калі Менск паступова пачынаў прэтэндаваць на “сталічны” статус. З розных куткоў сюды з’язджаецца творчая інтэлігенцыя і арыстакратыя, беззямельныя сяляне і будучы пралетарыят. Горад расце і мяняецца на вачах. Маштабная ўрбанізацыя, навукова-тэхнічны прагрэс, пераварот у мастацтве... Усё гэта разам аднойчы становіцца стылем, які назавецца Мадэрнам!

Што такое менскі мадэрн і дзе ён ёсць? Адкуль узяліся, чаму менавіта такога колеру і формы “цацачныя” дамкі ў нашых горадзе? Якія жыццёвыя драмы памятаюць гэтыя фасады стогадовай даўніны? Пра ўсё пра гэта на 2-й экскурсіі архітэктурнага цыклу аўтарскіх менскіх вандровак з Аляксандрай Валодзінай. Далучайцеся!