Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, ці не засумавалі Вы па вечаровых пешаходных вандроўках | Арт Вандроўня

Сябры, ці не засумавалі Вы па вечаровых пешаходных вандроўках па Менску? Мы вырашылі запрасіць Вас на цэлы цыкл аўтарскіх архітэктурных пешаходных вандровак па Менску з экскурсаводкай, кандыдаткай гістарычных навук Аляксандрай Валодзінай.

Першая вандроўка цыклу "Архітэктура класіцызму і новыя з'явы ў жыцці губернскага Менску" адбудзецца ў аўторак 17 жніўня.

Пераход Менску ў склад Расійскай імперыі радыкальным чынам змяніў аблічча нашага горада. Узнікаюць новыя адміністрацыйныя адзінкі, для іх узводзяцца адпаведныя будынкі, дзейнічаюць таемныя таварыствы, развіваецца гандль і адукацыя.

Але класіцызм ідзе далей: асновай яго становіцца перапланіроўка цэлага горада. Што ж у Менску памяняў і на што паўплываў новы стыль?

Вандроўка распачнецца а 19-й гадзіне. Запіс на вандроўку праз гэтую гугл-форму: зборуhttps://forms.gle/S31qbUuDLP8ZvHMM6
Напярэдадні вандроўкі мы паведамім Вам месца сустрэчы.