Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у пятніцу 20 жніўня запрашаем Вас невялічкай кампаніяй | Арт Вандроўня

Сябры, у пятніцу 20 жніўня запрашаем Вас невялічкай кампаніяй ізноў выбрацца на сядзібу "Хутар Дудара" да знакамітага фалькларыста, музыкі, мастака-рэстаўратара, майстра музычных інструмантаў Алеся Лася. Гэтым разам на сядзібе спадара Алеся ў межах традыцыйных вечаровых містэрыяў плануецца вечарына сьпяванай паэзіі на вершы ліцьвінскіх і беларускіх паэтаў. Удзел таксама возьме Алеся Сівохіна - сьпявачка, кампазітарка, мастацкая кіраўнічка Народнага літаратурнага тэатру «Жывое слова».

Выправа плануецца на камфартабельным мікрааўтобусе. Выезд з Менску ў 17-30, вяртаньне прыкладна ў 22-30.

Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/5MowmiKa4YVYnJ4m6
Акрамя духоўнай ежы - сьпяванай паэзіі - будзе вечаровая гарбата са смачнымі блінамі.