Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у аўторак 10 жніўня запрашаем вас на чарговую сьпеўную- | Арт Вандроўня

Сябры, у аўторак 10 жніўня запрашаем вас на чарговую сьпеўную-zoom сустрэчу з Сержуком Сокалавым-Воюшам ды Тацянай Грыневіч. Гэтым разам сустрэча будзе прысьвечаная Ларысе Геніюш, легендарнай беларускай паэтцы, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу. Сёння 9 жніўня святкуем яе 111-годдзе.

Запрашаем у гэты вечар узгадаць разам яе жыцьцё і творчасьць разам зь вядомым беларускім бардам, журналістам, перакладчыкам Сержуком Сокалавым-Воюшам, які асабіста быў знаёмы з Ларысай Антонаўнай, і са сьпявачкай Тацьцянай Грыневіч, першай скрыпкай беларускіх плошчаў і маршаў 2020-га.

Удзел у сустрэчы возьме вядомы фалькларыст, музыка, мастак Алесь Лось, які запісаў цэлы дыск сьпяванай паэзіі на вершы Ларысы Геніюш.

Пачатак мерапрыемства ў 20-00!

Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/JjiVLXZaAYfLsAzW9

Ахвотныя таксама змогуць прачытаць свае ўлюблёныя вершы.