Get Mystery Box with random crypto!

adukacyja

Лагатып тэлеграм-канала adukacyja — adukacyja A
Лагатып тэлеграм-канала adukacyja — adukacyja
Адрас канала: @adukacyja
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 839
Апісанне з канала

Свежыя адукацыйныя навіны
Хочаш прапанаваць магчымасць для публікацыі? Пішы на adukacyja@gmail.com

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2020-12-21 13:06:03 adukacyja pinned «Не праспіце мега-магчымасць! Конкурс на стыпендыі ў каледжы UWC на 2021-2023 год абвешчаны адкрытым! Нацыянальны Камітэт UWC Belarus рады абвесціць, што мы атрымалі 8 стыпендый у прэстыжныя каледжы UWC на 2021-2023 навучальны год! У UWC вучні са 140+ краін…»
10:06
Адкрыць / каментаваць
2020-12-21 13:05:55 Не праспіце мега-магчымасць!
Конкурс на стыпендыі ў каледжы UWC на 2021-2023 год абвешчаны адкрытым!

Нацыянальны Камітэт UWC Belarus рады абвесціць, што мы атрымалі 8 стыпендый у прэстыжныя каледжы UWC на 2021-2023 навучальны год! У UWC вучні са 140+ краін свету жывуць і навучаюцца разам па сістэме Міжнароднага Бакалаўрэату цягам 2 гадоў. І ты можаш стаць адным з іх у наступных каледжах:
UWC Maastricht
UWC Costa Rica
UWC East Africa
UWC Mostar
UWC Dilijan
UWC Changshu
UWC Changshu
UWC South East Asia

Хто можа ўдзельнічаць?
Конкурс адкрыта для кандыдатаў, якія:
1. Будуць мець 16 ці 17 поўных лет на 1 верасня 2021 года (пачатак навучання).
2. Маюць беларускае грамадзянства, від на жыхарства ў Беларусі альбо пасведчанне ўцекача, выданае беларускай дзяржавай.
Заяўку таксама могуць адпарвіць студэнты, якія на першым курсе ўніверсітэта ці на gap year, якія падыходзяць па ўзросце [16 - 17 поўных лет на 1 верасня 2021 года]. Ад кандыдатаў не чакаецца ідэальнае валоданне англійскай мовай.
Конкурс складаецца з дзвух тураў.
Тур першы: Анлайн заяўка праз платформу https://apply.uwc.org/prog/uwc_belarus_/ На сайце трэба стварыць свой акаўнт і выбраць падачу заяўкі праз Нацыянальны камітэт UWC.
Тур другi: Сумоўе ды актыўнасці.
Мы запрашаем усіх патэнцыйных кандыдатаў запоўняць заяўку на першы тур конкурса на сайце https://apply.uwc.org/prog/uwc_belarus_/
Дэдлайн на падачу заяўкi: 17 студзеня 2021.
Больш інфармацыі пра рух UWC ды UWC Belarus глядзі на сайце www.by.uwc.org

Інтэрвію з выпускніцамі і выпускнікамі гэтай крутой праграмы на Адукацыі:
https://adukacyja.info/student-kalyedzha-uwc-mala-volnaha-chasu-ty-ci-vuchyshsya-ci-spish-ci-sacyyalizuyeshsya/

https://adukacyja.info/z-sinyavokay-w-padnyabyesnuyu-dasha-vavilava-pra-vuchobu-w-kalyedzhy-uwc-i-zhadannye-vyarnucca-dadomu/

https://adukacyja.info/mikhas-lysyuk-uwc-u-sinhapury-zastavaycyesya-byelarusami-i-hanarycyesya-hetym/
1.1K views10:05
Адкрыць / каментаваць
2020-11-03 15:14:12 ХУТКА ДЭДЛАЙН

Заўтра скончваецца набор на беларуска-нямецкую зімовую школу па лічбавых навыках. Яшчэ хапае часу, каб падацца!

Пачытаць падрабязнасці і падаць заяўку
https://bit.ly/digital4social
1.4K views12:14
Адкрыць / каментаваць
2020-10-30 15:13:32 ЯШЧЭ БОЛЬШ ПРАГРАМ ПАДТРЫМКІ АКАДЭМІЧНАЙ СУПОЛЬНАСЦІ

Мы абнавілі спіс праграм падтрымкі акадэмічнай супольнасці — чытайце, падавайцеся і дзяліцеся з тымі, каму гэта актуальна.

https://bit.ly/adu-list
2.0K views12:13
Адкрыць / каментаваць
2020-10-29 15:04:34 Мы працягваем прымаць заяўкі на зімовую анлайн-школу Digital4Social

Будзем вывучаць лічбавыя інструменты, карысныя для сацыяльных і адукацыйных праектаў і ініцыятыў. Эксперты — з Беларусі, Германіі ды Брытаніі.

Дэдлайн — 4 лістапада. Падрабязнасці і рэгістрацыя
https://bit.ly/digital4social
1.2K views12:04
Адкрыць / каментаваць
2020-10-26 15:09:42 СПІС ЗАМЕЖНЫХ І ЛАКАЛЬНЫХ ІНІЦЫЯТЫЎ ДАПАМОГІ ДЛЯ БЕЛАРУСКАЙ МОЛАДЗІ

Adukacyja.info збірае актуальныя навіны для студэнтаў і студэнтак з Беларусі, якія па розных нагодах сёння апынуліся ў складанай сітуацыі. Мы былі б шчаслівыя не мець патрэбы ў напісанні такіх артыкулаў. Тым не менш, калі хтосьці ведае кагосьці, каму сёння гэтая інфармацыя можа спатрэбіцца – дзяліцеся спасылкай.

Спіс абнаўляецца. Калі вы пабачылі новую магчымасць, то напішыце, калі ласка, на adukacyja@gmail.com – мы дададзім яе на старонку.

http://bit.ly/adu-list
1.3K viewsedited  12:09
Адкрыць / каментаваць
2020-10-21 14:07:18 adukacyja pinned « МЫ ЗАПУСКАЕМ АНЛАЙН-ШКОЛУ DIGITAL4SOCIAL: ПАДАВАЙЦЕСЯ ДА 4 ЛІСТАПАДА Далучайцеся да зімовай беларуска-нямецкай анлайн-школы Digital4Social, каб даведацца больш пра лічбавыя навыкі і інструменты, патрэбныя для сацыяльнага прадпрымальніцтва ў лічбавую эпоху.…»
11:07
Адкрыць / каментаваць
2020-10-21 14:07:10 МЫ ЗАПУСКАЕМ АНЛАЙН-ШКОЛУ DIGITAL4SOCIAL: ПАДАВАЙЦЕСЯ ДА 4 ЛІСТАПАДА

Далучайцеся да зімовай беларуска-нямецкай анлайн-школы Digital4Social, каб даведацца больш пра лічбавыя навыкі і інструменты, патрэбныя для сацыяльнага прадпрымальніцтва ў лічбавую эпоху. Вучыцца вы будзеце ў групе разам з калегамі і каляжанкамі з Беларусі і Германіі. Школа пройдзе з 14 лістапада па 12 снежня 2020 году, а заяўкі прымаем да 4 лістапада.

Чаму вы навучыцеся на школе і хто выкладчыкі?

Тэмы школы: асновы інтэрнэт-эканомікі, навыкі для сацыяльнага бізнэсу, камунікацыя ў камандзе і з анлайн-супольнасцямі, візуалізацыя інфармацыі, новая этыка адукацыі, лічбавае навучанне, трэнды ў адукацыі і прадпрымальніцтве і не толькі.

Выкладчыкі школы – эксперты з Германіі, Велікабрытаніі і Беларусі.

Каго чакаем на школе?

людзей да 30 гадоў з Беларусі і Германіі, якія цікавяцца тэмай сацыяльнага прадпрымальніцтва і лічбавых інструментаў і ўдзельнічаюць у сацыяльных ініцыятывах ці збіраюцца запусціць штосьці падобнае;
тых, хто валодае англійскай мовай як мінімум на ўзроўні B2.

Звярніце ўвагу: мова курса – англійская.

Пачытаць падрабязнасці: http://bit.ly/digital4social
Падаць заяўку: https://bit.ly/apply-digital4social

Гэты курс рэалізуецца Медыяцэнтрам Тэхнічнага універсітэта Дрэздэна (Германія) у супрацоўніцтве з сацыяльнымі прадпрыемствамі і арганізацыямі трэцяга сектару пры фінансавай падртымцы Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD) ды інфармацыйнай падтрымцы Adukacyja.info.
2.4K views11:07
Адкрыць / каментаваць
2020-09-23 20:34:15 Беларускай моладзі прысвячаецца
https://adukacyja.info/naviny/byelaruskay-moladzi-prysvyachayecca/

Артыкул аднаўляецца. Стан 23.9. Тут Adukacyja.info збірае актуальныя навіны для студэнтаў і студэнтак з Беларусі, якія па розных нагодах сёння апынуліся ў складанай сітуацыі. Мы былі б шчаслівыя не мець патрэбы ў напісанні такіх артыкулаў! Тым не менш, калі хтосьці ведае кагосьці, каму сёння гэтая інфармацыя можа спатрэбіцца – дзяліцеся спасылкай.  Adukacyja.info спрыяе стварэнню міждысцыплінарнай супольнасці […]
2.1K views17:34
Адкрыць / каментаваць
2020-08-26 22:43:20 Стыпендыяльны праект «Жыве Беларусь»
https://adukacyja.info/naviny/stypendyjalny-prajekt-zhyvie-belarus/

Інстытут Пілецкага ў Берліне сумесна з тэлеканалам «Белсат» і фондам «Зона салідарнасці» падрыхтаваў адмысловую стыпендыяльную праграму для беларускіх журналістаў, блогераў і іншых пісьменнікаў. Прыняць удзел у гэтай праграме могуць як прафесіяналы ў галіне СМІ, так і пісьменнікі-аматары.
1.8K views19:43
Адкрыць / каментаваць