Get Mystery Box with random crypto!

МЫ ЗАПУСКАЕМ АНЛАЙН-ШКОЛУ DIGITAL4SOCIAL: ПАДАВАЙЦЕСЯ ДА 4 ЛІС | adukacyja

МЫ ЗАПУСКАЕМ АНЛАЙН-ШКОЛУ DIGITAL4SOCIAL: ПАДАВАЙЦЕСЯ ДА 4 ЛІСТАПАДА

Далучайцеся да зімовай беларуска-нямецкай анлайн-школы Digital4Social, каб даведацца больш пра лічбавыя навыкі і інструменты, патрэбныя для сацыяльнага прадпрымальніцтва ў лічбавую эпоху. Вучыцца вы будзеце ў групе разам з калегамі і каляжанкамі з Беларусі і Германіі. Школа пройдзе з 14 лістапада па 12 снежня 2020 году, а заяўкі прымаем да 4 лістапада.

Чаму вы навучыцеся на школе і хто выкладчыкі?

Тэмы школы: асновы інтэрнэт-эканомікі, навыкі для сацыяльнага бізнэсу, камунікацыя ў камандзе і з анлайн-супольнасцямі, візуалізацыя інфармацыі, новая этыка адукацыі, лічбавае навучанне, трэнды ў адукацыі і прадпрымальніцтве і не толькі.

Выкладчыкі школы – эксперты з Германіі, Велікабрытаніі і Беларусі.

Каго чакаем на школе?

людзей да 30 гадоў з Беларусі і Германіі, якія цікавяцца тэмай сацыяльнага прадпрымальніцтва і лічбавых інструментаў і ўдзельнічаюць у сацыяльных ініцыятывах ці збіраюцца запусціць штосьці падобнае;
тых, хто валодае англійскай мовай як мінімум на ўзроўні B2.

Звярніце ўвагу: мова курса – англійская.

Пачытаць падрабязнасці: http://bit.ly/digital4social
Падаць заяўку: https://bit.ly/apply-digital4social

Гэты курс рэалізуецца Медыяцэнтрам Тэхнічнага універсітэта Дрэздэна (Германія) у супрацоўніцтве з сацыяльнымі прадпрыемствамі і арганізацыямі трэцяга сектару пры фінансавай падртымцы Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD) ды інфармацыйнай падтрымцы Adukacyja.info.