Get Mystery Box with random crypto!

Не праспіце мега-магчымасць! Конкурс на стыпендыі ў каледжы U | adukacyja

Не праспіце мега-магчымасць!
Конкурс на стыпендыі ў каледжы UWC на 2021-2023 год абвешчаны адкрытым!

Нацыянальны Камітэт UWC Belarus рады абвесціць, што мы атрымалі 8 стыпендый у прэстыжныя каледжы UWC на 2021-2023 навучальны год! У UWC вучні са 140+ краін свету жывуць і навучаюцца разам па сістэме Міжнароднага Бакалаўрэату цягам 2 гадоў. І ты можаш стаць адным з іх у наступных каледжах:
UWC Maastricht
UWC Costa Rica
UWC East Africa
UWC Mostar
UWC Dilijan
UWC Changshu
UWC Changshu
UWC South East Asia

Хто можа ўдзельнічаць?
Конкурс адкрыта для кандыдатаў, якія:
1. Будуць мець 16 ці 17 поўных лет на 1 верасня 2021 года (пачатак навучання).
2. Маюць беларускае грамадзянства, від на жыхарства ў Беларусі альбо пасведчанне ўцекача, выданае беларускай дзяржавай.
Заяўку таксама могуць адпарвіць студэнты, якія на першым курсе ўніверсітэта ці на gap year, якія падыходзяць па ўзросце [16 - 17 поўных лет на 1 верасня 2021 года]. Ад кандыдатаў не чакаецца ідэальнае валоданне англійскай мовай.
Конкурс складаецца з дзвух тураў.
Тур першы: Анлайн заяўка праз платформу https://apply.uwc.org/prog/uwc_belarus_/ На сайце трэба стварыць свой акаўнт і выбраць падачу заяўкі праз Нацыянальны камітэт UWC.
Тур другi: Сумоўе ды актыўнасці.
Мы запрашаем усіх патэнцыйных кандыдатаў запоўняць заяўку на першы тур конкурса на сайце https://apply.uwc.org/prog/uwc_belarus_/
Дэдлайн на падачу заяўкi: 17 студзеня 2021.
Больш інфармацыі пра рух UWC ды UWC Belarus глядзі на сайце www.by.uwc.org

Інтэрвію з выпускніцамі і выпускнікамі гэтай крутой праграмы на Адукацыі:
https://adukacyja.info/student-kalyedzha-uwc-mala-volnaha-chasu-ty-ci-vuchyshsya-ci-spish-ci-sacyyalizuyeshsya/

https://adukacyja.info/z-sinyavokay-w-padnyabyesnuyu-dasha-vavilava-pra-vuchobu-w-kalyedzhy-uwc-i-zhadannye-vyarnucca-dadomu/

https://adukacyja.info/mikhas-lysyuk-uwc-u-sinhapury-zastavaycyesya-byelarusami-i-hanarycyesya-hetym/