Get Mystery Box with random crypto!

Вышэй быў фрагмент з апавядання Зміцера Дашкевіча “Чарвяк”. У | Admyslova

Вышэй быў фрагмент з апавядання Зміцера Дашкевіча “Чарвяк”. У ім на некалькіх дзясятках старонак Дашкевіч распавядае пра свой побыт у калоніі ў Глыбокім, дзе ён адбываў тэрмін па 411 артыкуле Крымінальнага кодэксу «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Артыкул гэта незвычайны, у Беларусі – выключна палітычны. Яго атрымліваюць вязні, якія ўжо адбываюць тэрмін, за тое, што як могуць змагаюцца з несправедлівасцю ў турмах і калоніях. Гэты артыкул пару дзесяццігодзяў існаваў у Беларусі толькі на паперы, па ім не было прысудаў. Але колькасць палітычных апанентаў Лукашэнкі расла, таму рэжым узгадаў пра мажлівасць ціску на палітычных вязняў і такім чынам.

На практыцы гэта адбываецца наступным чынам: ужо ў калоніі ці турме палітычны вязень атрымлівае некалькі вымоў за нейкія дробныя, часам наогул няісныя парушэнні парадку – незашпілены гузік кашулі, табурэтка не на тым месцы і гэтак далей. Далей за парушэнні прызначаецца штрафны ізалятар (скарочана “ШЫЗА”), далей перавод у “крытую” (ПКТ - памяшканне камернага тыпу). Усё гэта з дадатковымі спагнаннямі: забарона на пасылкі, тэлефанаванні, сустрэчы, атаварку і іншае. І нарэшце пасля ўсяго гэтага адміністрацыя фактычна адвольна можа стаць ініцыятарам крымінальнай справы па 411 артыкуле, і, такім чынам, працягнуць тэрмін утрымання палітвязня пад вартай.

У свой час менавіта Дашкевіч стаў адным з першых (калі наогул не самым першым), хто трапіў пад такую працэдуру. 10 гадоў таму, 28 жніўня 2012, за некалькі месяцаў да заканчэння тэрміну пазбаўлення волі Дашкевічу дадалі яшчэ год, які ён цалкам адсядзеў, і выйшаў на волю таксама 28 жніўня 2013 году. Вынікам таго дадатковага году ў калоніі стала кніжка “Чарвяк”, якую мы і надалей будзем цытаваць, бо гэта выключнае сведчанне пра турэмны механізм Беларусі, які не перавыхоўвае злачынцаў, але перастварае злачыннасць у розных хваравітых формах.

#Грымасы_правасуддзя #Творчасць_палітвязняў #Палітвязні #Дашкевіч