Get Mystery Box with random crypto!

“Трэба каб хоць хтось у грамадстве сказаў “Не!”, трэба пачаць | Admyslova

“Трэба каб хоць хтось у грамадстве сказаў “Не!”, трэба пачаць з сябе - выціснуць гэты страх і гада. Як Чэхаў сказаў, кожны дзень выдавліваць з сябе гэтага брыдкага чалавечка, які канфармізмам займаецца”.
Алесь Пушкін

Пра Алеся Пушкіна мы ўзгадвалі ў сувязі з яго днём нараджэння і адпаведным файным святочным канцэртам. Цяпер пачнём знаёміцца бліжэй.

Вышэй фрагмент пра канфармізм, а ў поўным відэа Пушкін разважае пра сучаснае мастацтва і тое, як быць актуальным у Беларусі, распавядае пра свой шлях да перфомансаў і, канешне, пра свой самы вядомы перфоманс. Як гэта звычайна ў Пушкіна, робіць гэта на свой манер, звярніце ўвагу на цеплыню, з якой ён распавядае пра людзей на сваім жыццёвым і творчым шляху. Калі чамусьці – акрамя нонканфармізму – і вучыцца ў Пушкіна, дык вось гэтым праявам цеплыні.

Размова досыць вялікая, 40 хвілін, але і цікавостак у ёй хапае. Глядзець цалкам можна вось тут:
Монолог для двоих: Алесь Пушкин

#Беларуская_глыбіня #Пушкін #Палітвязні