Get Mystery Box with random crypto!

У тваіх абдымках Засынаюць і прачынаюцца зоркі, Насычаюцца ках | Admyslova

У тваіх абдымках
Засынаюць і прачынаюцца зоркі,
Насычаюцца каханнем, каб свяціць.

У тваіх абдымках
Знаходзяцца й губляюцца,
Толькі б дзень з табой пражыць.

Абдымаючы цябе,
Можна спакойна азіраць тыя зоры
Ды ціхенька па небасхіле плыць.

А можа ўсё інакш,
Бо гэта толькі позірк,
Што здолеў зімой вясну разбудзіць.

Гэта верш Ксеніі Сырамалот, адной з палітзняволенных дзяўчат па так званай “Справе студэнтаў”, пра якую мы нагадвалі на тым тыдні. Ксюша пісала вершы і да свайго затрымання, нават у “Маладосці” (часопіс такі, хто не ведае) паспела з імі надрукавацца.

А вось так гэты верш гучыць, пакладзены нейкімі рупліўцамі на музыку.

#Творчасць_палітвязняў #Слухай_сваё #Сырамалот #Палітвязні