Get Mystery Box with random crypto!

VANDRVM

Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM V
Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM
Адрас канала: @vandrvm
Катэгорыі: Забаўкі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.48K
Апісанне з канала

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!
Далучайцеся, вандруем цікава😉
Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 87

2021-11-29 17:04:58 РАСКЛАД БЛІЖЭЙШЫХ ВАНДРОВАК:

04.12 (субота)
14.00 – СТАРАСЬВЕЦКІ ПРАМЕНАД (сустракаемся ля ўваходу ў краму "Мегатоп", вул. Кірава, 1)
05.12 (нядзеля)
14.00 – СТАРАЖЫТНАЯ СТАРАЖОЎКА (сустракаемся ля помніку Пушкіну)

11.12 (субота)
14.00 – СТАРОНКІ ЖЫЦЬЦЯ ДАРЭВАЛЮЦЫЙНАГА МЕНСКУ (сустракаемся ля помніку Адаму Міцкевічу)
12.12 (нядзеля)
14.00 – МЕНСКІЯ ГІСТОРЫІ (сустракаемся каля ўваходу ў ратушу)

18.12 (субота)
14.00 – ЗІГЗАГІ МЕНСКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ (сустракаемся ля "Цэнтральнай кнігарні", пр-т Незалежнасьці, 19)
19.12 (нядзеля)
14.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МЕНСК (сустракаемся ля помніку Максіму Багдановічу)
16.00 – майстар-клас у Мастацкім доме Угрыновіч

25.12 (субота)
14.00 – ПА БЫЛОЙ ЗАХАР’ЕЎСКАЙ (сустракаемся ля дому па адрэсе вул. Савецкая, 2)
26.12 (нядзеля)
14.00 – СЬЦЕЖКАМІ ЖЫЦЬЦЯ (сустракаемся ля дому па адрэсе вул. Карла Маркса, 17)

P.S. Запісвацца на вандроўкі ня трэба – проста прыходзьце на месца сустрэчы. Экскурсіі бясплатныя – напрыканцы вы можаце пакінуць чаявыя. Сярэдні працяг маршруту – 1,5 гадзіны. Экскурсіі адбываюцца пры наяўнасьці мінімум 10 чалавек і не адбываюцца ў кепскае надвор’е.

P.P.S. Усе экскурсіі праекту можна замовіць для сябе/сяброў/карпаратыву/школы/універу/etc. у зручны для вас дзень і час. Кошт вандроўкі па Менску – 150 руб., па Беларусі – дамоўны. Зьвяртайцеся па тэл. +375 (29) 564 70 09 (МТС, Viber, WhatsApp).
178 views14:04
Адкрыць / каментаваць
2021-11-28 21:05:57
228 views18:05
Адкрыць / каментаваць
2021-11-28 21:05:53 25.12 і 08.01 (суботы) запрашаю вас у прэм’ерныя аўтобусныя падарожжы " ШЧУЧЫНШЧЫНА НА КАЛЯДЫ "!

Маршрут: Ліда – Мураванка – Жалудок – Дзікушкі – Ражанка – Шчучын – Старыя Васілішкі (≈500 км)

У ЛІДЗЕ вас будзе чакаць экскурсія па знакамітым гедымінаўскім замку (1330), у МУРАВАНЦЫ свае таямніцы прыадкрые найпрыгожая царква-крэпасьць Раства Багародзіцы (1542), ЖАЛУДОК зачаруе палацава-паркавым комплексам Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх (1908), а блізкія ДЗІКУШКІ – маляўнічымі руінамі сядзібы Грабоўскіх (XVIII ст.). Далей нас будзе чакаць велічны касьцёл Сьв. Апосталаў Пятра і Паўла (1674) ў мястэчку РАЖАНКА, касьцёл Сьв. Тэрэзы (1829), помнік Алаізе Пашкевіч і палац Друцкіх-Любецкіх (ХІХ ст.) у ШЧУЧЫНЕ, а таксама дом-музей Чэслава Немэна і казачны касьцёл Сьв. Апосталаў Пятра і Паўла (1903) у СТАРЫХ ВАСІЛІШКАХ.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Маску, а таксама ежу і ваду ў дарогу бярыце, калі ласка, з сабой.

Кошт – 85 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 75. У кошт уваходзіць наведваньне і экскурсійнае абслугоўваньне музейных устаноў у Лідзе, Жалудку, Старых Васілішках.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 ці смс на гэты ж нумар наступнай формы: "Вандроўка 25.12/08.01! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00

#vandrvm #biełaruś #travel
232 views18:05
Адкрыць / каментаваць
2021-11-28 16:33:56
Цудоўна павандравалі сёньня па Ракаўскім прадмесьці і ваколіцах

Дзякуй усім, хто завітаў – і да хуткай сустрэчы ў наступныя выходныя

#vandrvm #miensk #freewalkingtours
149 views13:33
Адкрыць / каментаваць
2021-11-28 09:57:42
СЁНЬНЯ, 28.11 (нядзеля), вас чакае "ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ"!

Падчас гэтай экскурсіі мы пагаворым пра найцікавае Ракаўскае прадмесьце і яго жыхароў.

Вас чакае аповед пра "пераезд" Менску і таямнічы горад Няміза, гісторыя першай мураванай менскай царквы і двух помнікаў ёй, а яшчэ плошча 8 сакавіка і шэдэўральная гісторыя яе неперайменаваньня:) Таксама пабачым цікавы савецкі барэльеф і пабываем ля самага старога менскага храму, а далей паблукаем па вузкіх вулачках Ракаўскага прадмесьця зь яго першым менскім кінатэатрам, габрэйскім ЗАГСам, хлебзаводам і шпалернымі фабрыкамі, а таксама найстаражытнай менскай вуліцай без старых дамоў.

Маршрут: пл. 8 сакавіка – Петрапаўлаўская царква – Ракаўскае прадм.

Адлегласьць: 1541 крок

Сустракаемся ў 14.00 каля стэлы-помніку першай менскай царкве, што стаіць паміж ракой і Рэспубліканскім домам фізкультуры, пр-т Пераможцаў, 2.

#vandrvm #miensk #freewalkingtours
199 views06:57
Адкрыць / каментаваць
2021-11-27 18:28:37
Сябры, маем выдатную навіну

Толькі што шаноўная @ugrinovich.olga паведаміла мне, што мышаняты з нашага майстар-класу 31.10 гатовыя і ўжо чакаюць сваіх гаспадароў на Багдановіча, 3! Прыходзьце і забірайце свае цуды дамоў калі ласка!

А ўсім астатнім - пасьпейце запісацца на заўтрашні майстар-клас да спадарыні Вольгі, дзе мы будзем ляпіць калядных катоў!

Чытайце папярэднія пасты, рэгіструйцеся і завітвайце заўтра - гэта будзе чароўна!

#ugrinovich #vandrvm #менскаямыша
219 views15:28
Адкрыць / каментаваць
2021-11-27 16:28:43
186 views13:28
Адкрыць / каментаваць
2021-11-26 22:23:53
А хто яшчэ не падпісаны на наш інстаграм @vandrvm - той ня ведае, якое найцікавае мерапрыемства запланавана на панядзелак!

Таму сябры да ўсіх вас просьба - ПАДПІШЫЦЕСЯ НА НАШ ІНСТ!!!

Яно сапраўды варта таго, там шмат цікавага і ўнікальнага, чаго больш я не выкладаю нікуды.

І так, рэгістравацца там нядоўга, калі што :)

P.S. Я ў вас веру!

P.P.S. І мерапрыемства сапраўды цікавае, не прапусьціце!
137 views19:23
Адкрыць / каментаваць
2021-11-26 22:06:01
27.11 (субота) вас чакае вандроўка "АД ФРАНЦІШКАНСКАЙ ДА ДАМІНІКАНСКАЙ"!

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас зь гістарычным цэнтрам Менску – пляцам Высокі Рынак.

Мы зьдзейсьнім праменад па старажытнай вуліцы Францішканскай і пагутарым пра конку і гатэль "Эўропа", сходзім у госьці да губернатара, пабачым будынак першага менскага музея і завітаем да ратушы. Нас чакаюць Карл ХІІ і маршал Даву, пляц Напалеона і французкі продак Пятра Машэрава, помнік Аляксандру ІІ, Стэндаль і нават Конан Дойл! А яшчэ першы менскі тэатар, самы стары будынак у горадзе і вуліца Дамініканская зь яе ўспамінам пра велічны касьцёл Тамаша Аквінскага…

Маршрут: ГУМ – вул. Леніна – пл. Свабоды – ратуша – вул. Энгельса

Адлегласьць: 1670 крокаў

Сустракаемся ў 14.00 ля ГУМа з боку вул. Леніна.
153 views19:06
Адкрыць / каментаваць
2021-11-25 18:55:08
237 views15:55
Адкрыць / каментаваць