Get Mystery Box with random crypto!

20.08 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа | VANDRVM

20.08 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ЧАРОЎНЫ БРАСЛАЎСКІ КРАЙ"!

Маршрут: Відзы – Відзы Лаўчынскія – Опса – Браслаў – Божае Вока – Слабодка (≈550 км)

І пачынаем мы адразу з хіта! Чароўныя ВІДЗЫ сустрэнуць нас найпрыгожым высачэзным нэагатычным Траецкім касьцёлам (1914), які анікога не пакіне абыякавым! А зусім побач знаходзяцца ВІДЗЫ ЛАЎЧЫНСКІЯ з прыгожай сядзібай роду Ваўжэцкіх аўтарства знакамітага архітэктара Тадэвуша Раствароўскага, ну як яе не наведаць? Пасьля нас чакае мястэчка ОПСА, дзе мы пабачым палац роду Плятэраў (1904) і нэагатычны касьцёл Сьв. Яна Хрысьціцеля (1887), а адсюль ужо зусім блізка да знакамітага БРАСЛАВА, што месьціцца на маляўнічым беразе возера Дрысьвяты, і дзе мы агледзім Замкавую гару, касьцёл Нараджэньня Найсьв. Панны Марыі і пабачым знакаміты каранаваны абраз Маці Божай Валадаркі азёраў. Далей на нашым шляху стрэнецца яшчэ адно возера – незвычайнае, таямнічае, БОЖЫМ ВОКАМ празвалі яго людзі паводле найцікавага паданьня… Карацей, будзем дасьледваць:) Ну а скончым мы нашую вандроўку ў СЛАБОДЦЫ, дзе знаходзіцца знакаміты нэараманскі касьцёл Божага Провіду (1903).

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 70 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 65 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 20.08! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00