Get Mystery Box with random crypto!

25.07 (панядзелак) вас чакае 'ШПАЦЫР ПА ПАДГОРНАЙ'! На гэтай | VANDRVM

25.07 (панядзелак) вас чакае "ШПАЦЫР ПА ПАДГОРНАЙ"!

На гэтай вандроўцы вас чакае цікавае падарожжа па былой Падгорнай вуліцы, а празь яе – па старонках гісторыі гораду і краіны.

Шпіталь і Чырвоны Крыж, Эдзі Рознэр і Марыінка, мужчынскай гімназія і Купалаўскі тэатар, Аляксандраўскі сквер і палац Чапскага, Архірэйскае падвор’е і спуск да Губернатарскага саду – на былой Падгорнай намяшана столькі ўсяго цікавага і неверагоднага, як і ў гісторыі нашага гораду і краіны. Завітвайце, будзем разьбірацца:)

Маршрут: па вул. Карла Маркса

Адлегласьць: 2443 крокі

Сустракаемся ў 19.00 ля дому па адрэсе вул. Карла Маркса, 2.