Get Mystery Box with random crypto!

08.10 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа | VANDRVM

08.10 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ"!

Маршрут: Менск – Полацк – Менск (≈500 км)

Праз найпрыгажэнныя ландшафты "беларускай Швейцарыі" і ўнікальны Бярэзінскі біясферны запаведнік скіруемся мы да калыскі беларускай гісторыі – гораду на Палаце і праграму маем максімальна насычаную! Вас чакае велічная Сафія зь яе гісторыяй, таямніцамі, падзямельлямі і канцэртам арганнай музыкі. Пасьля мы трапім у музей беларускага кнігадрукаваньня і пабачым бібліятэку Сімяона Полацкага, а месьцяцца яны ў карпусах старажытнага Багаяўленскага манастыра. Далей мы пабываем у Спаса-Еўфрасіньнеўскім манастыры, дзе пачуем аповед пра жыцьцёвы шлях Ефрасіньні Полацкай і пабачым копію знакамітага Крыжа, а таксама царкву Сьв. Спаса XII ст.! А яшчэ Барысаў камень, езуіцкі калегіюм, помнікі Франьцішку Скарыне, літары "Ў" і геаграфічны цэнтар Эўропы! Вы пройдзеце па вуліцах, што памятаюць крокі Усяслава Чарадзея, Еўфрасіньні Полацкай, дойліда Іаана, ювеліра Лазара-Богшы, Франьцішка Скарыны… У горадзе месьціцца 97 помнікаў археалогіі, культуры і гісторыі, з самымі цікавымі зь якіх мы і пазнаёмімся падчас нашага падарожжа. І нездарма пісаў Рыгор Барадулін: "Ад Еўфрасіньні, ад Скарыны, ад Полацку пачаўся сьвет"!

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой. Жанчынам мець хустку на галаву (абавязкова) і даўгую спадніцу (пажадана, альбо ўзяць на ўваходзе ў манастыр) для наведваньня Спаса-Еўфрасіньнеўскага манастыра.

Кошт – 90 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 85 руб. У кошт уваходзіць наведваньне і экскурсійнае абслугоўваньне ў Сафійскім саборы, музеі кнігадрукаваньня, Спаса-Еўфрасіньнеўскім манастыры, арганны канцэрт. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 08.10! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 06.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 22.00