Get Mystery Box with random crypto!

СЁНЬНЯ, 19.07 (аўторак), вас чакаюць 'КАЗКІ СТАРОГА МЕНСКУ'! | VANDRVM

СЁНЬНЯ, 19.07 (аўторак), вас чакаюць "КАЗКІ СТАРОГА МЕНСКУ"!

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас зь менскімі казкамі, легендамі і паданьнямі.

Вы даведаецеся, чаму быў збудаваны Чырвоны касьцёл, калі у горадзе зьявіўся савецкі эратызм, хто такая Ундзіна і як яна паўплывала на генафонд беларусаў. Дазнаецеся, як у Менску было скорана сэрца Алісы Селязьнёвай, якім чынам звычайны экскаватаршчык знайшоў найвялікшы ў гісторыі Менску скарб, дзе ў горадзе была самая непрыстойная шыльда, а таксама які юбілей даў назву Юбілейнай плошчы і пры чым тут цмок зь яго пячорай і вуліцай Мельнікайтэ.

Маршрут: Чырвоны касьцёл – сквер Адама Міцкевіча – Ракаўскае прадм. – Юбілейная пл.

Адлегласьць: 3593 крокі

Сустракаемся ў 19.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.