Get Mystery Box with random crypto!

Я б яшчэ дадала, што сапраўдная праца пачнецца менавіта пасьля | Сюжетотерапия

Я б яшчэ дадала, што сапраўдная праца пачнецца менавіта пасьля таго як. Само сабой нічога не нармалізуецца, патрэбна будзе даволі карпатлівая і брудная праца тысяч людзей па аднаўленні, адбудаванні, узняцці з руін. Патрэбна будзе вялізная інфармацыйная і рэабілітацыйная работа.
Але калі вельмі груба прыкінуць, актыўную пазіцыю ў 2020 г. займала 30% насельніцтва. Аднімаем 5%, якіх перакавала прапаганда.
Гэта, груба, 2 500 000. Нават калі 500 000 выехала, што наўрад, і ніхто з іх не вернецца, што таксама наўрад, мы прарвемся.