Get Mystery Box with random crypto!

​​ Турысты зь Піцера 10 ліпеня 1705 году расейскі цар П | Супер Мова

​​ Турысты зь Піцера

10 ліпеня 1705 году расейскі цар Пётар І, які ваяваў са швэдамі і таму знаходзіўся ў Полацку зь неафіцыйным несяброўскім візытам, адзначыў свае імяніны.
Назаўтра, 11 ліпеня, ён прачнуўся, паспрабаваў прамовіць слова «достопрімечательності» і ня здолеў.

...Неўзабаве цар з набліжанымі ўвайшлі ў сабор сьвятой Сафіі. Пётар, не азіраючыся па баках, рушыў да алтара. Гісторыкі лічаць, што манарх-рэфарматар хацеў там аблягчыцца. Звычайная, калі падумаць, фізіялягічная патрэба. Для душы і цела. Аднак шлях цару моўчкі загарадзілі некалькі манахаў. Пётар спыніўся.

«Но-но», — сказаў ён прымірэнча. — «А яшчэ лічыце сябе эўрапейцамі. А нас ардой азіяцкай. Не даюць пасцаць чалавеку. Да таго ж госьцю, які проста захацеў зірнуць на гэтыя... дыстпрстр...»

«Што за морда, пытаюся?» — крыкнуў цар. І тады адзін з манахаў зірнуў проста ў пахмельныя вочы цара і спакойна адказаў:
«А гэта сьвяты пакутнік Ясафат Кунцэвіч, якога забілі праваслаўныя ератыкі».

Паводле гістарычных крыніцаў, у той дзень цар уласнаручна забіў вікарыя Зайкоўскага, Меншыкаў — айца Кнышэвіча, пасеклі шаблямі закрыстыяна Кандратовіча, казаньніка Калбячынскага, айца Кізікоўскага і брата Анкудовіча. Некаторых іншых уніятаў з сафійскага храму забілі на другі дзень.

Ёсьць і іншыя вэрсіі таго, што адбылося ў Сафіі тым ліпеньскім днём... Так ці інакш, уніяцкія манастыры былі пасьля гэтага зачыненыя, а сам храм Пётар загадаў перарабіць у склад пораху і амуніцыі. Празь пяць гадоў расейцы яго ўзарвуць.

А яшчэ праз трыста гадоў цара Пятра на гэтых абшарах хто-ніхто ўсё яшчэ будзе па звычцы называць «нашым», «геніяльным», «пэрсанажам айчыннай гісторыі». Дом, дзе ён п’янстваваў у Полацку, рэканструююць. І будуць дзякаваць яму за Новы год — які ў Беларусі нібыта ўвёў менавіта той «імяніньнік» (што хлусьня і няпраўда).

А дом, дзе ён п'янстваваў, не толькі рэканструявалі, а й дошку навесілі, дзе запісана пра тое, што ён тут быў. Во, што адбываецца з народам, у якога адбілі нацыянальную памяць і годнасьць. А многія з гэтага народу дагэтуль ня хочуць прасынацца, бо адсутнасьць памяці й годнасьці спаць не перашкаджае, ды й ня трэба пра праблемы думаць. - Зоська (Ліда) 11,07,2013 08:53

Гэныя манахі выбралі хрысьціянскую веру перад абліччам азіяцкае зяпы. Тым яны сталіся падобнымі да першых хрысьціянаў, што выбіралі веру перад абліччам зяпаў ільвіных. Беларусу варта мець іх за прыклад. - cioma 11,07,2013 22:51

Каляндар Бахарэвіча - Турысты зь Піцера

#мова #supermova #каляндар #бахарэвіч #годна #ганьба