Get Mystery Box with random crypto!

#рэзідэнцыя Distance and Resistance ў Radar Sofia, #Балгарыя | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#рэзідэнцыя Distance and Resistance ў Radar Sofia, #Балгарыя

Для каго: у першую чаргу - #пісьменнікі і #драматургі. Кінематаграфісты, #рэжысёры, #харэографы, #куратары, #мастакі і #перакладчыкі таксама могуць падавацца.

#творцы, якія жывуць у супраціве, звяртаюць увагу на навакольны свет, не баяцца быць радыкальнымі. Вас падтрымаюць, калі вы ў небяспецы ці падвергліся цэнзуры.

Падчас рэзідэнцыі вы можаце проста адпачыць. Пры жаданні рабіць праект, арганізатары дапамогуць вам са студыйнымі памяшканнямі, сцэнай, выставачнай прасторай. Вітаецца, калі вы расскажаце сваю гісторыю і на ўласным прыкладзе пакажаце, што супраціў - гэта не проста словы.

Умовы:
- стыпендыя 800 EUR,
- да 400 EUR на вытворчасць і прэзентацыю,
- да 200 EUR на транспарт,
- асобны пакой і доступ да студыі.

Што падрыхтаваць:
- біяграфія,
- прэзентацыя 3 сваіх найлепшых праектаў (калі ёсць),
- ідэя праекта (калі плануеце ствараць падчас рэзідэнцыі),
- кароткі відэазварот.

Ддл: 31 траўня.
Форма заяўкі
Сайт арганізатараў