Get Mystery Box with random crypto!

Рэзідэнцыі ад даследчай праграмы Mistra Environmental Communic | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Рэзідэнцыі ад даследчай праграмы Mistra Environmental Communication

Праект Mistra Environmental Communication рэалізуецца міжнародным кансорцыўмам. Яго галоўная мэта - пераэсэнсаваць шведскую экалагічную камунікацыю.

Для каго: #мастакі любых накірункаў.

Арганізатары прапануюць даследаваць, як разумеюцца і выражаюцца навакольнае асяроддзе і устойлівасць у палітызаваным, палярызаваным і складаным свеце.

Чакаецца, што абраны мастак уключыцца ў разгляд сучаснага акадэмічнага дыскурсу па праблемах навакольнага асяроддзя з нетрадыцыйных кропак гледжання.

Тут можна даведаца больш пра праграму

Ёсць две рэзідэцыі: у Празе і ў Швецыі.

Карлавы ўніверсітэт у Празе.
Калі: 1 жніўня-30 верасня.

Умовы:
- дыялог с акадэмічнай супольнасцю,
- арганізацыйная падтрымка ў дэманстрацыі вынікаў працы двойчы,
- доступ да бібліятэкі,
- грант 3 300 EUR на пражыванне, вытворчыя ітранспартныя выдаткі.

Ддл: 30 красавіка.
Падрабязней

Шведскі ўніверсітэт сельскагаспадарчых навук ва Упсале.
Калі: 1 врасня - 31 кастрычніка.

Умовы:
- дыялог з арганізатарамі праграмы,
- падтрымка ад прымаючага ўніверсітэта,
- арганізацыйная падтрымка ў дэманстрацыі вынікаў працы двойчы,
- працоўнае месца і доступ да бібліятэкі,
- грант 4 200 EUR на пражыванне, вытворчыя ітранспартныя выдаткі.

Ддл: 31 траўня.
Падрабязней

#мастацтва #даследванні #даследчыкі #міждысцыплінарныя_праекты #экалогія #рэзідэнцыя