Get Mystery Box with random crypto!

Сёння ў Хабе прайшлі сустрэча БМА Суполка і Чытанкі. У межах | Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве

Сёння ў Хабе прайшлі сустрэча БМА Суполка і Чытанкі.


У межах сустрэчы Суполкі прайшоў тэатральны майстар-клас ад Тэатра Тут. Яго правяла Кацярына Пашэ – педагог па акцёрскім мастацтве.

Сярод заданняў было стварэнне маналогу па тэме "Не магу маўчаць...".

Пасля майстар-класа падлеткі гулялі ў настольныя гульні, размаўлялі і віншавалі з народзінамі адну з удзельніц Суполкі

Трапіць на сённяшнія Чытанкі было задачай з зорачкай – менавіта, калі пачыналася сустрэча, у Варшаве былі неймаверныя коркі. Але, нягледзячы на такія перашкоды, вучыцца чытаць і працаваць над правільным вымаўленнем польскай мовы прыйшло сапраўды шмат чалавек!


Многа беларусаў цяпер прыходзіць да нас па кнігі на беларускай мове! Нашыя сябры з byProsvet таксама завіталі, каб абмеркаваць упрыгожванне шафы з беларускамоўнымі кнігамі.


Дзякуй усім, хто нас сёння наведаў і да сустрэчы заўтра!