2022-08-30 21:36:49
Сёння ў Хабе прайшлі сустрэча БМА Суполка і Чытанкі.
У межах сустрэчы
Суполкі прайшоў тэатральны майстар-клас ад
Тэатра Тут. Яго правяла
Кацярына Пашэ – педагог па акцёрскім мастацтве.
Сярод заданняў было стварэнне маналогу па тэме "
Не магу маўчаць...".
Пасля майстар-класа падлеткі гулялі ў настольныя гульні, размаўлялі і віншавалі з народзінамі адну з удзельніц Суполкі
Трапіць на сённяшнія Чытанкі было задачай з зорачкай – менавіта, калі пачыналася сустрэча, у Варшаве былі неймаверныя коркі. Але, нягледзячы на такія перашкоды, вучыцца чытаць і працаваць над правільным вымаўленнем польскай мовы прыйшло сапраўды шмат чалавек!
Многа беларусаў цяпер прыходзіць да нас па кнігі на беларускай мове! Нашыя сябры з
byProsvet таксама завіталі, каб абмеркаваць упрыгожванне шафы з беларускамоўнымі кнігамі.
Дзякуй усім, хто нас сёння наведаў і да сустрэчы заўтра!
807 viewsedited 18:36