2022-07-28 21:00:04
Што адбылося 28 ліпеня: Сёння расійскія войскі зноў запусцілі ракеты па Украіне з тэрыторыі Беларусі.
Пастара з Гомеля царквы "Новая жизнь" Дзмітрыя Падлобка будуць судзіць па артыкуле 24.23 КаАП за здзейсненае без дазволу таемства воднага хрышчэння пад адкрытым небам.
17-гадовага аўтара «Прессбол» затрымалі за негатыўныя каментары пра расійцаў.
КДБ абнавіў спіс тэрарыстаў, у яго патрапілі яшчэ два чалавекі: Станіслаў Кузміцкі і экс-пракурор Яўген Бабак.
За рэпост, зроблены ў 2018 годзе аштрафавалі жыхарку Наваполацку.
Спецдакладчык ААН: Мігранты дэ-факта ўтрымліваліся пад вартай у ТЛЦ Бругзі.
Мікалай Аўтуховіч, які 18 дзён трымае “сухую галадоўку”, адсутнічаў сёння на судовым паседжанні. Адвакатка не здолела даведацца пра стан здароўя вязня.
Сябру ініцыятыўнай групы Ціханоўскай з Баранавіч Тамару Патоцкую выклікалі ў міліцыю і затрымалі.
Германія адмовіла ў прытулку беларусу Станіславу Цыбінскаму, які дапамагаў асуджаным і якога ў жніўні 2020 года збіваў АМАП.
Youtube выдаліў канал лукашэнкаўскага прапагандыста Азаронка.
У Беларусі затрыманы «злодзей у законе» Аляксандр Кушнераў («Саша Кушнер»).
438 views18:00