2022-07-26 15:41:00
На 16 дзень
сухой галадоўкі Мікалай Аўтуховіч упаў ад слабасці
Але турэмны доктар заявіў, што стан падсуднага дазваляе яму ўдзельнічаць у судовых пасяджэннях, напісала ў Фэйсбуку яго дачка.
«Сёння адвакатка зноў заявіла хадайніцтва на агляд бацькі знешнімі лекарамі, якое, натуральна было адхіленае. Аналіз крыві, які бралі ў мінулы чацвер, 21.07, нібыта яшчэ не гатовы. Таксама яго не ўзважваюць для кантролю», — адзначыла яна.
«Тата (пакуль яго вялі на суд) упаў ад слабасці і стукнуўся аб кайданкі», — напісала яна.
«Тата прасіў перадаць, што ён рэальна нічога не есць і не п’е (а то некаторыя… у здзіўленні, як гэта ён яшчэ жывы). На заўтра ў судзе перапынак, пасяджэнне працягнецца ў чацвер», зазначыла яна ў допісе.
Мікалай Аўтуховіч патрабуе сваім галадаваннем толькі аднаго — каб яму пачалі перадаваць лісты ад сваякоў і іншых людзей. Нядаўна абарвалася ліставанне нават са старой маці.
Падтрымайце Мікалая: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу
489 viewsedited 12:41