Get Mystery Box with random crypto!

«Два гады стабілізавалі, стабілізавалі, а ўсё не выстабілізава | Новы Час

«Два гады стабілізавалі, стабілізавалі, а ўсё не выстабілізавалі»

Тэлеграм-канал «Лісты да дачкі» ў звычайнай для яго іранічнай манеры ў чарговы раз піша пра розніцу перамог у тэлевізары і ў рэальнасці. А таксама высоўвае сваю версію, чаму ў некага ёкнула сэрца, ды так, што той пачаў разважаць пра адмену выбараў прэзідэнта.

«Для расійскіх і беларускіх уладаў не бывае перамогі без тэлевізара. А ў тэлевізары бывае. У тэлевізары можна перамагчы і 150 джыпаў з кулямётамі, і монстра НАТА, і ўраджай. Галоўнае, каб пераможаны праціўнік не ўзяўся аспрэчваць сваю паразу дзе-небудзь за межамі тэлевізара. Вось як украінская армія, якую за апошнія паўгода перамагалі ўжо столькі разоў, што ёй давялося перайсці ў наступ».

Чытайце тут (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN) https://novychas.online/palityka/dva-hady-stabilizavali-stabilizavali-a-usjo-ne