Get Mystery Box with random crypto!

Палітзняволеная Вольга Гарбунова з’ехала з Беларусі. «Воля на | Новы Час

Палітзняволеная Вольга Гарбунова з’ехала з Беларусі.

«Воля на волі. Ведае крымінальна-выканаўчая інспекцыя, ведайце і вы. Я з'ехала з Беларусі», — напісала актывістка на сваёй старонцы ў Facebook.

Вольга Гарбунова была затрыманая і змешчаная за краты ў лістападзе 2021 года. Вольга — грамадская актывістка, праваабаронца, адна з кіраўніц ліквідаванай цяпер «Радзіславы» — недзяржаўнай арганізацыі, якая аказвала дапамогу жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту. У траўні 2022 года Волі прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі».

Вялікае інтэрв’ю з Вольгай чытайце тут.