Get Mystery Box with random crypto!

Мода На Мову

Лагатып тэлеграм-канала modanamovu — Мода На Мову М
Лагатып тэлеграм-канала modanamovu — Мода На Мову
Адрас канала: @modanamovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.23K
Апісанне з канала

Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!
#моўныяАсаблівасці
#дакументПаБеларуску
#беларускаяЛацінка
#цытата
#клёвыяСловы
#моваНаСпажывецкімРынку

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 98

2021-08-18 09:00:14
98 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-18 09:00:01
Мода На Мову зноўку вітае Вас!
98 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-01 09:00:45
Жнівень!

Новы месяц — новыя планы. Вам паведамленне з важнымі задачамі.
97 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-01 09:00:03
Мода На Мову абвяшчае двухтыднёвыя вакацыі! Не сумуйце, гэта не так доўга!
109 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 08:36:04
Даць лататы.

Імкліва ўцячы, кінуцца ўцякаць.

Даў, як заяц, лататы праз дарогу — у кусты (А. Александровіч. Шчаслівая дарога).

Для сучаснага носьбіта беларускай мовы выраз даць лататы — нематываваная фразеалагічная адзінка, пазбаўленая свайго семантычнага вобраза. Для таго ж, хто некалі першы раз ужыў гэты выраз, і яго апошні кампанент не быў «цёмны». Паводле ўзнікнення ён адносіцца да ліку гукапераймальных: сваім складам (лата-та) ён нагадвае гукі, характэрныя для дзеяння, названага гэтым словам (тупат ног уцекача). У выразе даць лататы яго апошні кампанент, па аналогіі з выразамі адной сэнсавай сям’і даць цягу, даць дзёру, даць драла і падобных, прыняў форму род. скл. Часам у мастацкай літаратуры можна сустрэць прыклады, калі пісьменнік агаляе вобразны стрыжань фразеалагізма, напрыклад, падзелам апошняга кампанента на склады: «Па запыленых будынках чуем плач мы беднаты… — Дзе ж цяпер шукаць прыпынку? Ці даваць мо лата-ты?» (М. Чарот. Босыя на вогнішчы).

#беларускіяФразеалагізмы
63 views05:36
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 08:35:26
58 views05:35
Адкрыць / каментаваць
2021-07-29 09:06:29
Даць дыхту.

1) моцна сварыцца на каго-н., прабіраць каго-небудзь.
2) сурова распраўляцца з кім-небудзь, біць бязлітасна каго-небудзь.
3) рабіць што-небудзь хутка, энергічна;
4) натруджваць (рукі, ногі).

Як толькі на парозе пакажацца нявестка, ну і дам ёй дыхту! (Ядвігін Ш. Важная фіга).
Каб яны [нашы «ястрабкі»] толькі паявіліся, дык далі б дыхту гэтым нахабнікам-фашыстам (Р. Сабаленка. Іду ў жыццё).
Даюць дыхту, даюць жару, «Сербіянку», «Польку» шпараць… (Я. Купала. Вечарынка).
Эх, і наскакалася ж Яніна ў нядзельку ў Манькоўцы! Ну, і дала дыхту нагам, што дала дык дала (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара).

#беларускіяФразеалагізмы
109 viewsedited  06:06
Адкрыць / каментаваць
2021-07-29 09:01:50
102 views06:01
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 18:00:31
#канстытуцыяРэспублікіБеларусь
126 views15:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 18:00:22
#канстытуцыяРэспублікіБеларусь
123 views15:00
Адкрыць / каментаваць