Get Mystery Box with random crypto!

Мода На Мову

Лагатып тэлеграм-канала modanamovu — Мода На Мову М
Лагатып тэлеграм-канала modanamovu — Мода На Мову
Адрас канала: @modanamovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.23K
Апісанне з канала

Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!
#моўныяАсаблівасці
#дакументПаБеларуску
#беларускаяЛацінка
#цытата
#клёвыяСловы
#моваНаСпажывецкімРынку

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 95

2021-08-24 09:01:26
Дзённа і ночна.

Увесь час, пастаянна.

Улады рабілі (і робяць) выгляд, што раяцца з простымі людзьмі, што прыслухоўваюцца да іх разваг і меркаванняў, што дзённа і ночна дбаюць аб іх здароўі, шчасці і дабрабыце (ЛіМ. 23.10.1998).

Склаўся на аснове царкоўнага выразу "денно и нощно", які абазначаў суткі.

#беларускіяФразеалагізмы
112 views06:01
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 09:01:10
110 views06:01
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 20:36:01
Больш за ўсё песціць слых гаворка пра тое, якая наша мова асаблівая
206 views17:36
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 18:05:44
#канстытуцыяРэспублікіБеларусь
138 views15:05
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 18:05:34
#канстытуцыяРэспублікіБеларусь
136 views15:05
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 17:08:41 #захапляйсяПаБеларуску Прэм'ера гурта Kvetka!


139 views14:08
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 14:00:01
Вывучаць мову праз літаратуру ці кіно безумоўна добра. Але мова - гэта сродак зносін, які мусіць пакрываць усе сферы чалавеага жыцця. Ну гэта мы да таго, што мовай трэба проста карыстацца. Штодня, незалежна ад сферы дзейнасці і месца знаходжаня. Таму мы вырашылі запусціць рубрыку пад цэтлікам #збіраемСмеццеАсобна Перш-наперш разбяром як правільна збіраць шкло.
69 viewsedited  11:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 09:01:44
23 жніўня 1917 нарадзіўся народны паэт Беларусі Пімен Емяльянавіч Панчанка.

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.

біяграфія
вершы
102 viewsedited  06:01
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 09:00:49
Дзясятая (сёмая) вада на кісялі.

Вельмі далёкі сваяк.

Нябожчыцы матцы Яніны яна даводзілася стрэчнай сястрой, вось і ўсё сваяўство — от так, дзесятая вада на кісялі (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара). Антоні Плахінскі… даводзіўся ёй дваюрадным ці траюрадным братам, адным словам, сёмая вада на кісялі (М. Гарэцкі. Віленскія камунары).

Даўней кісель рабілі пераважна з аўса, які намочвалі, прарошчвалі, сушылі і таўклі ў ступе. Затым солад заквашвалі і працэджвалі. Маглі і яшчэ раз ці два заліваць вадой выціснутую гушчу і працэджваць на сіта. Але ўжо атрымліваўся рэдкі кісель, далёка не падобны на першы цэд. Зразумела, што ні сем, ні тым больш дзесяць цэдаў не практыкавалі, бо іх вынікам была б амаль чыстая вада. Таму на пачатку свайго фразеалагічнага жыцця выраз дзясятая (сёмая) вада на кісялі ўсведамляўся як гіпербала.

#беларускіяФразеалагізмы
99 viewsedited  06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 09:00:16
97 views06:00
Адкрыць / каментаваць