2023-04-28 14:13:05
У Маларыцкім аграрным каледжы прайшло адкрытае размеркаванне выпускнікоў-2023
На мінулым тыдні ў Маларыцкім аграрным каледжы прайшло адкрытае размеркаванне выпускнікоў-2023.
Па словах дырэктара ўстановы адукацыі Алены Талашкі, сёлета будзе падрыхтавана 106 спецыялістаў.
86 выпускнікоў, якія навучаліся тры гады на аснове базавай адукацыі, атрымаюць тры спецыяльнасці: трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорыі “А”, “В”, “D”; вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “С”, электразваршчык ручной зваркі трэцяга разраду.
20 юнакоў, якія навучаліся пасля 11 класаў, атрымаюць дзве спецыяльнасці (тэрмін навучання адзін год): трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорыі “А”, вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “С”.
18 views11:13