Get Mystery Box with random crypto!

У Маларыцкім аграрным каледжы прайшло адкрытае размеркаванне в | Малорита "Голас Часу"

У Маларыцкім аграрным каледжы прайшло адкрытае размеркаванне выпускнікоў-2023

На мінулым тыдні ў Маларыцкім аграрным каледжы прайшло адкрытае размеркаванне выпускнікоў-2023.

Па словах дырэктара ўстановы адукацыі Алены Талашкі, сёлета будзе падрыхтавана 106 спецыялістаў.

86 выпускнікоў, якія навучаліся тры гады на аснове базавай адукацыі, атрымаюць тры спецыяльнасці: трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорыі “А”, “В”, “D”; вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “С”, электразваршчык ручной зваркі трэцяга разраду.

20 юнакоў, якія навучаліся пасля 11 класаў, атрымаюць дзве спецыяльнасці (тэрмін навучання адзін год): трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорыі “А”, вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “С”.